Официальный сайт Республики Беларусь
Новости
Календарь событий в Беларуси
Достопримечательности Беларуси
Всемирное наследие ЮНЕСКО в Беларуси
Белорусские санатории и курорты
Сувениры из Беларуси
| Главная | Новости | Мнения и интервью

Мнения и интервью

21 февр. 2025

Рыжанкоў: беларуская мова - каштоўны скарб, які збераглі продкі насуперак намаганням знішчыць ідэнтычнасць беларусаў

Рыжанкоў: беларуская мова - каштоўны скарб, які збераглі продкі насуперак намаганням знішчыць ідэнтычнасць беларусаў
Фота з архiва

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі надаюць вялікую ўвагу захаванню і развіццю беларускай мовы. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў на літаратурным вечары "Паэтычныя вобразы Радзімы" з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Доме радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рады вітаць вас з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які сёння адзначаецца ва ўсім свеце. Прычым адзначаецца ўжо 25-ы раз. Для мяне як для старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА важна нагадаць, што Беларусь была адным з суаўтараў рашэння Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА аб заснаванні гэтага памятнага дня", - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, звяртаючыся да прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса.

Максім Рыжанкоў сказаў, што не выпадкова сабраліся ў Доме радыё - у гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе Беларускага радыё, якое было і застаецца надзейным партнёрам Міністэрства замежных спраў. "Шчыры дзякуй за плённае супрацоўніцтва, у тым ліку па арганізацыі сённяшняй імпрэзы", - падкрэсліў ён.

Міністр адзначыў: "У Беларусі надаюць вялікую ўвагу захаванню і развіццю беларускай мовы. Гэта каштоўны скарб, які збераглі і перадалі нам у спадчыну пакаленні нашых продкаў - насуперак намаганням розных захопнікаў знішчыць ідэнтычнасць беларусаў, а следам - і нас саміх".

"Кожны беларус з маленства памятае словы класіка айчыннай літаратуры Францішка Багушэвіча: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі", - заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Рыжанкоў: мы нагадваем усяму свету пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы

21 лютага, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Беларуская мова вельмі багатая і мілагучная. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў на літаратурным вечары "Паэтычныя вобразы Радзімы" з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Доме радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Міжнародны дзень роднай мовы Міністэрства замежных спраў Беларусі традыцыйна не толькі нагадвае ўсяму свету пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы, але і запрашае афіцыйных прадстаўнікоў замежных дзяржаў падзяліцца гучаннем сваіх моў, кожная з якіх - цудоўная, непаўторная і, зразумела, найдаражэйшая слыху яе носьбітаў", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Міністр падзякаваў калегам з дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія і сёлета адгукнуліся на запрашэнне агучыць радкі выдатных паэтаў сваіх краін. "Упэўнены, што ўсе мы атрымаем сапраўднае задавальненне ад гэтага паэтычнага свята моўнай разнастайнасці. Дазвольце пажадаць усім у першую чаргу міру - вам, вашым сем'ям, сваякам і сябрам, усім нашым народам", - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Максім Рыжанкоў прачытаў верш Петруся Броўкі "Не трэба вайны":

Мы дзеці вялікай і мужнай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць,

Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з'яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.

Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
Памятники Великой Отечественной войны в Беларуси