Археалагічны музей пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы
Другая частка археалагічнага музея на тэрыторыі нацыянальнага парка "Белавежская пушча" адкрылася ў 2021 годзе. Спецыялісты аднавілі стаянкі эпохі мезаліту, неаліту, а таксама старажытнагерманскае падвор'е і славянскае паселішча ранняга сярэднявечча.
За стварэнне ўнікальнага музейнага комплексу, працу па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа аўтарскі калектыў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.