Археалагічны музей пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы
У Белавежскай пушчы 1 чэрвеня 2019 года ўрачыста адкрылі археалагічны музей пад адкрытым небам. Гэта першы ў Беларусі турыстычны аб'ект такога тыпу. На старажытнай стаянцы адноўлена гарадзішча позняга бронзавага – ранняга жалезнага стагоддзяў, якое адносіцца да I тысячагоддзя да нашай эры.