Гон аленяў у Белавежскай пушчы
У Беларусі гон у высакародных аленяў звычайна пачынаецца ў сярэдзіне верасня. У гэты перыяд жывёлы збіраюць "гарэмы" з пэўнай колькасці самак – ад 2 да 20. У іншы час самцы жывуць асобна. Іх роў можна чуць каля месяца, ён уключае самыя розныя гукі: ад хрыплых да нізкіх і працяглых, якія нагадваюць мыканне.