Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Чыгуначны вакзал у Брэсце

8
Чыгуначны вакзал у Брэсце
Першы вакзал у Брэсце з'явіўся ў 1886 годзе, і ўжо хутка пасля адкрыцця будынка – 29 жніўня – імператар Аляксандр III і яго сын Мікалай сустракалі тут наследніка германскага прастола прынца Вільгельма. Уражальнае збудаванне з велічнымі аркамі і зубцамі нагадвала крэпасць, размешчаную на востраве. Брэсцкі вакзал заслужана лічыўся самым прыгожым і зручным у Расійскай імперыі і быў першым, дзе з'явілася электрычнае асвятленне (1888). Пасля рэканструкцыі ў савецкі час будынак увянчалі шпіль і пяціканцовая зорка, якія сталі сапраўднай візітнай карткай горада. У чэрвені 1941 года работнікі вакзала нараўне з воінамі Брэсцкай крэпасці дзевяць дзён мужна трымалі абарону будынка, знаходзіліся ў падвалах, падобных на лабірынт.