Скорасныя пасажырскія перавозкі адкрыліся паміж Мінскам і Масквой
Цырымонія адкрыцця скорасных пасажырскіх перавозак па маршруце Мінск – Масква адбылася на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі 30 красавіка 2021 г. Беларуская чыгунка і ААТ "РЧ" рэалізуюць сумесны праект па арганізацыі дзённых скорасных пасажырскіх перавозак паміж сталіцамі Беларусі і Расіі. У штодзённыя перавозкі назначаны дзве пары новых скорасных міжнародных паяздоў нумар 717/722 і нумар 721/718 Масква – Мінск – Масква фарміравання ААТ "РЧ". Час у шляху складзе менш за 7 гадзін. У першы рэйс з Мінска і Масквы паязды адправіліся 30 красавіка ў 16.00.