Official Website of the Republic of Belarus
Business
Belarus Events Calendar
Belarus’ Top Tourist Sites
UNESCO World Heritage Sites in Belarus
Belarusian sanatoria and health resorts
Souvenirs from Belarus
| Home | Business | Business news

Business news

16 Apr 2019

Францыя зацікаўлена супрацоўнічаць з Беларуссю ў сферы найноўшых тэхналогій

Францыя зацікаўлена супрацоўнічаць з Беларуссю ў сферы найноўшых тэхналогій

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя зацікаўлена развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў сферы найноўшых тэхналогій. Аб гэтым заяўлялася сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з парламенцкай дэлегацыяй Францыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дэлегацыі - намеснік старшыні камісіі Сената па фінансах, старшыня групы дружбы "Францыя-Беларусь" Шарль Генэ адзначыў, што Францыю цікавіць шэраг напрамкаў супрацоўніцтва з Беларуссю. Размова ідзе аб лясной прамысловасці і ўсім, што з ёй звязана, турызме. Французскія парламентарыі прапанавалі таксама абмеркаваць узаемадзеянне ў сферы найноўшых тэхналогій. У якасці прыкладу Шарль Генэ прывёў стварэнне штучнага інтэлекту, лічбавыя тэхналогіі.

Міхаіл Мясніковіч з задавальненнем канстатаваў, што беларуска-французскія адносіны ў апошнія гады значна актывізаваліся. Гэта датычыцца і палітычных кантактаў, і міжпарламенцкага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва. Ён выказаў упэўненасць, што ў час візіту дэлегацыі будзе магчымасць "разгледзець і гэтыя, і новыя пытанні, цікавыя праекты". Ён разлічвае, што ў цэлым візіт парламенцкай дэлегацыі Францыі, які праходзіць 15-19 красавіка, будзе паспяховым.

У час перагавораў Міхаіл Мясніковіч прапанаваў французскім парламентарыям абмеркаваць пытанні, звязаныя з узаемнай падтрымкай на міжнародных пляцоўках, у тым ліку ў ПА АБСЕ. Беларусь рыхтуе да летняй сесіі асамблеі праект рэзалюцыі, прысвечанай развіццю навукі, тэхналогій і інавацый. Старшыня Савета Рэспублікі выказаў надзею, што французскія парламентарыі падтрымаюць беларускія ініцыятывы.

На сустрэчы абмяркоўвалася таксама развіццё пабрацімскіх сувязей і супрацоўніцтва паміж гарадамі і рэгіёнамі дзвюх краін. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў падумаць аб такім фармаце ўзаемадзеяння, як форум гарадоў-пабрацімаў.

Двухбаковы тавараабарот у 2018 годзе вырас на 9 працэнтаў, у тым ліку беларускі экспарт - больш як на 12 працэнтаў. Пазітыўная дынаміка захоўваецца і ў бягучым годзе. "Гэта сведчыць аб тым, што бізнес падцягваецца да таго ўзроўню палітычных кантактаў, якія ўстанаўліваюцца паміж парламентамі дзвюх краін", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Рабочая група па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі і група дружбы "Францыя-Беларусь" у Сенаце Францыі створаны ў 2018 годзе.

Дзейнасць груп накіравана на пашырэнне супрацоўніцтва пабрацімскіх гарадоў Беларусі і Францыі, устанаўленне прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі, развіццё двухбаковых адносін у інвестыцыйнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і іншых сферах.

Парламенцкая дэлегацыя Францыі ў час візіту ў Беларусь правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, Канстытуцыйнага суда, Парка высокіх тэхналогій. Парламентарыі пабываюць таксама ў ААТ "БелАЗ", сустрэнуцца з мясцовымі ўладамі Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Archive
Su Mo Tu We Th Fr Sa
Great Patriotic War monuments in Belarus