Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

18 Лют 2021

У Год народнага адзінства трэба ўзмацніць значнасць культуры ў патрыятычным выхаванні - Маркевіч

У Год народнага адзінства трэба ўзмацніць значнасць культуры ў патрыятычным выхаванні - Маркевіч

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Год народнага адзінства трэба ўнесці важкі ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, узмацніць значнасць беларускай культуры ў патрыятычным выхаванні. Аб гэтым заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч падчас падагульняючай калегіі Мінкультуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская культура - неад'емная частка дзяржаўнага суверэнітэту. Яна дапамагае нам адчуваць сябе адзіным і самабытным народам. Бо ў сучасным свеце культура з'яўляецца фундаментам патрыятызму, умацавання незалежнасці, яднання нацыі, асноўным элементам дзяржаўнасці, - адзначыў Анатоль Маркевіч. - У Год народнага адзінства мы павінны ўнесці свой важкі ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, узмацніць значнасць беларускай культуры ў патрыятычным выхаванні. Своечасова заўважыць і падтрымаць талент, стварыць прывабныя ўмовы для яго раскрыцця - агульная задача дзяржавы, кіраўніцкіх і творчых кадраў. Збалансаванасць фінансавання ў сферы культуры паміж дзяржаўным бюджэтам, уласнымі сродкамі, спонсарскай і мецэнацкай дапамогай, цесная работа з рэгіёнамі, партнёрства з усімі суб'ектамі культурнай дзейнасці, незалежна ад узроўню падпарадкаванасці, - асноўныя напрамкі і задачы нашай работы на 2021 год".

Паводле яго слоў, у 2020 годзе мерапрыемствы ў анлайн-фармаце набылі ў насельніцтва высокую запатрабаванасць. "Сучасныя тэхналогіі становяцца стрыжнем новай філасофіі папулярызацыі культуры, і ў гэтым працэсе трэба актыўна шукаць кароткія шляхі дасягнення вынікаў. Напрыклад, прыцягваць да супрацоўніцтва кампаніі - распрацоўшчыкі інфармацыйных тэхналогій, укараняць міжнародны вопыт. Віртуальныя экскурсіі, выставы, тэатральныя пастаноўкі і канцэрты - гэта не толькі выдатнае дапаўненне да традыцыйнага культурнага жыцця, але і магчымасць пашырэння камерцыйнай дзейнасці", - падкрэсліў міністр.

Анатоль Маркевіч звярнуў увагу: сёння рэгіёны могуць расказаць пра сябе ў інтэрнэт-прасторы вялікай колькасці людзей, зацікаўленых у адкрыцці новых маршрутаў, наведванні музеяў і выстаў, прыцягнуць гледача і турыста не толькі з Беларусі, але і краін блізкага і далёкага замежжа. "Існуючая эпідсітуацыя - гэта выклік культурнай прасторы краіны, але гэты выклік адкрывае і новыя магчымасці па прэзентацыі багатай, шматграннай беларускай культуры за мяжой. Неабходна інтэнсіўна працаваць над інфарматызацыяй сферы, фарміраваннем нацыянальнага кантэнту на аснове лепшых твораў сучаснай беларускай культуры. Гэта значна пашырыць гарызонты яе пазнаваемасці", - сказаў ён.

У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, прадстаўнікі Савета Міністраў, абласных выканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі падведамных устаноў культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі