Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

17 Врс 2021

Сергяенка: сёння закладваюцца новыя традыцыі незалежнай Беларусі

Сергяенка: сёння закладваюцца новыя традыцыі незалежнай Беларусі
Фота з архiва

17 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Сёння закладваюцца новыя традыцыі незалежнай Беларусі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час адкрыцця плошчы Народнага адзінства ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу павіншаваць усіх вас з новым дзяржаўным святам Беларусі - Днём народнага адзінства. 17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці. Менавіта ў гэты дзень быў пакладзены пачатак уз'яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі, - адзначыў Ігар Сергяенка. - Ідэя стварэння такога свята зарадзілася ў час падрыхтоўкі VI Усебеларускага народнага сходу - там была ўпершыню агучана і падтрымана гэта прапанова ў ходзе ўсенароднага абмеркавання. І ў чэрвені бягучага года быў прыняты ўказ кіраўніка дзяржавы аб заснаванні гэтага свята. Сёння мы з вамі бачым, як закладваюцца новыя традыцыі ў нашай краіне".

Як адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, сёння Магілёў атрымаў тры важныя падарункі. "Адкрыццё новай дарогі, якая так патрэбна была гораду, абноўленая плошча з новай назвай і памятны знак - усе гэтыя падарункі атрымаў горад у Дзень народнага адзінства, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Часта бываючы ў Магілёве, я бачу, як змяняецца горад намаганнямі гарадскіх і абласных улад, будаўнікоў і жыхароў. Сёння суровае надвор'е, але, нягледзячы на гэта, у нас святочны настрой. Я ўдзячны за магчымасць прысутнічаць на гэтым свяце. Удзячны за вашу ініцыятыву, якая нарадзілася ў Магілёве, - адкрыць аднымі з першых у Беларусі памятны знак, прысвечаны Дню народнага адзінства".

Плошча Народнага адзінства размясцілася ў цэнтры горада - каля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Сёння тут ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі памятны знак, прысвечаны Дню народнага адзінства. Яго аўтарам стаў магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў.

Сёння тут сабраліся каля 2 тыс. чалавек - прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь, ветэраны, госці і жыхары Мкагілёва. Для іх падрыхтавалі насычаную канцэртную праграму - пад адкрытым небам выступалі лепшыя творчыя калектывы і вакалісты абласнога цэнтра.

"Мы ведаем, як няўстойлівы грамадзянскі мір, як хутка можна страціць тое, што мы з вамі разам будавалі, - спакойную, прыгожую, незалежную краіну. Падзеі мінулага года далі нам вельмі каштоўны ўрок. Яны нагадалі, што наш агульны абавязак - рабіць усё ад нас залежнае для захавання адзінства беларускага народа. - Адзначыў у час выступлення старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. - Сёння мы адкрываем знакавую для горада плошчу. Устаноўлены на ёй памятны знак - гэта сімвал сувязі часоў, пакаленняў і яднання беларускага народа".

Памятны знак выкананы з граніту, яго вянчае васілёк, а па баках ад яго размясціўся беларускі арнамент. Як адзначыў аўтар скульптурнай кампазіцыі, сёння, нягледзячы на надвор'е, радасны дзень. "Гэта вялікі гонар і адказнасць - ствараць скульптурную кампазіцыю да нашага першага Дня народнага адзінства. Адкрыццё заўсёды хвалююча, таму мы прыйшлі сюды ўсёй сям'ёй, - падзяліўся Аляксандр Мінькоў. - Я стараўся рабіць сваю работу для людзей, якія тут жывуць, для гасцей, якія будуць да нас прыязджаць. І, вядома ж, для будучых пакаленняў".

Падтрымаць скульптара ў адказны дзень прыйшоў і яго 10-гадовы сын Андрэй Мінькоў. Хлопчык расказаў, што ён ганарыцца сваім бацькам. "Тут заўсёды гуляе шмат людзей, часта бываю і я з сябрамі. "Цяпер я ўсім буду расказваць, што гэта зрабіў мой тата. І калі вырасту, таксама, можа быць, стану скульптарам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі