Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

28 Стд 2022

Прэзідэнт: Дзень народнага адзінства стаў актам гістарычнай справядлівасці

Прэзідэнт: Дзень народнага адзінства стаў актам гістарычнай справядлівасці
Фота з архiва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень народнага адзінства стаў актам гістарычнай справядлівасці. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў беларускага лідара, настаў час расставіць акцэнты ў мінулым для абароны будучыні. Новы статус лёсавызначальнай для беларусаў даты - 17 верасня - стаў актам гістарычнай справядлівасці. Гэта свята заслужана стаіць нараўне з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці. І гэта не проста даніна памяці, памяці ўз'яднання беларускага народа пасля двух дзесяцігоддзяў замежнай акупацыі.

"Мы ўвекавечылі сімвал, важнейшы для разумення геапалітычных пагроз, якія і праз сотню гадоў не страчваюць сваёй актуальнасці, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы павінны помніць, а нашы дзеці павінны ведаць, калі і як перакройваліся беларускія граніцы, каб дагадзіць чужым нацыянальным інтарэсам і як гэта - жыць на роднай зямлі, але ў чужой дзяржаве".

Разважаючы над гэтым, Прэзідэнт падкрэсліў, што намаганнямі многіх пакаленняў, цярністым шляхам, часам цаной жыцця беларусы ішлі да здабыцця нацыянальнай дзяржавы. "Нашаму пакаленню не прыйшлося плаціць за суверэнітэт крывёй. За гэта заплацілі тыя пакаленні, якія былі да нас, ды і Бог нам дапамог. А сёння мы павінны абараніць незалежнасць. Таму што другога шанцу стварыць сваю дзяржаву не будзе", - канстатаваў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Год гістарычнай памяці новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства - яшчэ мацней загучыць фактамі, падзеямі, імёнамі.

"Гэта будзе наш адказ дамарослым рэваншыстам, якія мараць разбурыць сістэму, якая вось ужо 28 гадоў забяспечвае незалежнасць дзяржавы, цэласнасць нашых граніц і нацыянальнае адзінства", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі