Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

5 Aug 2021

Інтэрактыўная выстава "Гістарычны багаж" адкрылася на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі

Інтэрактыўная выстава
Фота rw.by

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрактыўная выстава "Гістарычны багаж" размясцілася ў зале чакання Канкорс на 3-м паверсе вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Экспазіцыя прысвечана гісторыі горада-героя Мінска, у тым ліку подзвігу жыхароў сталіцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выдатным асобам, помнікам архітэктуры, мемарыяльным комплексам, музеям і г.д. Праект рэалізуецца ў гонар Года народнага адзінства.

Стэнды ўладкаваны ў выглядзе прыадкрытага багажу, унутры якога размешчана гістарычная інфармацыя. Цэнтральнае месца экспазіцыі займае інтэрактыўны дысплэй з картай мясцовасці. Тут жа можна пачуць відэарасказ і ўбачыць слайд-шоу з элементамі інфаграфікі, што складаецца з фатаграфій, у тым ліку архіўных. Можна выбраць па жаданні раздзелы і аб'екты, якія цікавяць, і атрымаць пра іх гістарычную даведку.

Месца размяшчэння экспазіцыі выбрана невыпадкова. Чыгунка, будаўніцтва якой пачалося ў XIX стагоддзі, звязвае рэгіёны і краіны, дае імпульс іх эканамічнаму і культурнаму развіццю.

"Гістарычны багаж" - гісторыка-асветны праект, які даступна і цікава раскажа падарожнікам пра гісторыю гарадоў і рэгіёнаў, якія яны наведваюць, акцэнтуючы ўвагу на асобных фактах і сюжэтах. Важная задача - выхаванне падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму і любові да Радзімы.

Праект рэалізуецца Расійскім гістарычным таварыствам сумесна з ААТ "Расійскія чыгункі", Інстытутам гісторыі Расійскай акадэміі навук і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Беларускай чыгункі.

У прэс-цэнтры нагадалі, што з ліпеня 2021 года выстава "Гістарычны багаж" ужо дэманструецца на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны. Яна прысвечана гісторыі Брэста і Брэсцкай крэпасці.

Плануецца, што выставы на вакзалах у Брэсце і Мінску будуць працаваць на працягу ўсяго бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі