Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

9 Aug 2021

Лукашэнка расказаў, чаму 17 верасня вырашыў не аб'яўляць выхадным днём

Лукашэнка расказаў, чаму 17 верасня вырашыў не аб'яўляць выхадным днём

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму 17 верасня, новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства, вырашыў не аб'яўляць выхадным днём. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта па Канстытуцыі Прэзідэнт вызначае - святочныя, выхадныя дні. Але давайце шчыра: я праехаў шмат краін - столькі выхадных, як у нас, няма нідзе. І ў Расіі таксама: вы там як пачынаеце з Новага года - бяда для нас", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб святкаванні Дня народнага адзінства, Прэзідэнт адзначыў, што пры заснаванні гэтага свята вагаўся, ці рабіць яго выхадным. У выніку было прынята рашэнне пакінуць яго рабочым днём. "Я, як чалавек з вытворчасці, які прывык працаваць без выхадных, напэўна, паскнарнічаў", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэта пытанне застаецца адкрытым. "Я гатовы гэтыя паўнамоцтвы перадаць заканадаўчаму органу - вы потым ужо будзеце выхадныя аб'яўляць, - заявіў ён. - Гэта пытанне не закрытае, яго можна вырашыць у любы час. Пакуль пачнём з гэтага".

Прэзідэнт перакананы, што Дзень народнага адзінства заснаваны 17 верасня цалкам справядліва, гэту дату можна лічыць днём уз'яднання беларускага народа. "Таму не трэба на нас тут каціць, крычаць. Свята будзе. Гэта сапраўды свята. Калі б гэтага дня не было, не было б нашай краіны. Гэта для нас святое свята", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі