Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

2 Сак 2021

Культурна-адукацыйны праект "Год народнага адзінства" стартуе 2 сакавіка ў БДУ

Культурна-адукацыйны праект

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурна-адукацыйны праект "Год народнага адзінства" стартуе 2 сакавіка ў БДУ. Накіравана ініцыятыва на нацыянальнае яднанне, захаванне і папулярызацыю духоўных каштоўнасцей беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

"Ідэя праекта - паказаць ролю любой сферы дзейнасці ў аб'яднанні людзей, незалежна ад іх веравызнання, сацыяльных пераваг і дабрабыту. Гэта канцэпцыя будзе раскрыта праз цыкл мерапрыемстваў, які ўключае наведванне храмаў, дабрачынныя акцыі, спартыўныя турніры і лекцыі аб лёсах студэнтаў і выкладчыкаў БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - расказалі ў прэс-службе.

Стартавай акцыяй стане "Дыялог культур і рэлігій". Студэнты, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі ўніверсітэта наведаюць храмы розных канфесій у Мінску, паразмаўляюць з іх прадстаўнікамі, даведаюцца аб асаблівасцях шматвяковых традыцый талерантнасці ў Беларусі. У спісе наведванняў адзначаны Саборная мячэць, касцёл Маці Божай Будслаўскай, сінагога Бэйс Ісраэль, храм у гонар абраза Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць". Акрамя таго, адбудзецца круглы стол, дзе ўдзельнікі абмяркуюць выкладанне рэлігіязнаўства ў духоўных і свецкіх установах адукацыі, рэстаўрацыю і рэканструкцыю архітэктурных збудаванняў, захаванне і экспанаванне прадметаў рэлігійнага культу, перспектывы паломніцкага турызму.

Арганізуе культурна-адукацыйны праект гістарычны факультэт БДУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі