Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

17 Врс 2021

Качанава: Дзень народнага адзінства з'яўляецца святам тых, хто любіць сваю краіну

Качанава: Дзень народнага адзінства з'яўляецца святам тых, хто любіць сваю краіну
Фота з архiва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася сёння з членамі пярвічных арганізацый Саюза жанчын Міністэрства ўнутраных спраў, якія выхоўваюць дзяцей-падлеткаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацела б шчыра павіншаваць усіх вас са святам, якое мы сёння ўпершыню адзначаем у нашай краіне, - Днём народнага адзінства. Для нас гэта свята знакавае і значнае. І я хацела б у гэты дзень усім пажадаць здароўя, шчасця, дабрабыту, а ў нашай краіне - працвітання і далейшага развіцця. Каб мы заўсёды былі адзіныя, каб нас ніхто не мог раздзяліць, а наша краіна была моцнай і такой жа любімай, у якой сёння жывём мы разам з вамі", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, гэта гістарычная падзея. "Я ўпэўнена, што гэта свята будзе адзначацца і пакаленнямі, якія ідуць за намі, - адзначыла спікер. - Нас гісторыя вучыць, а мы пішам сваю гісторыю. Бо тады, у 1921 годзе, па жывым разрэзалі краіну і сёння гэта можна ацаніць. Сведкі ж тых падзей яшчэ жывыя, у нас ёсць архіўныя дакументы, што пацвярджаюць, наколькі гэта было цяжка, наколькі яны не былі паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны. Гэтак жа хацелі зрабіць і ў мінулым годзе, калі хацелі проста, каб наша краіна не існавала. Хацелі паставіць яе на калені, раскалоць. І спрабуюць да гэтага часу ўнесці раскол у наша грамадства. А мы гэтага не павінны дапускаць. Я так для сябе вызначыла: сённяшняе свята - тых людзей, якія любяць сваю краіну, сваю Радзіму, якія ведаюць сваю гісторыю і ганарацца ёю".

Гаворачы аб сённяшнім мерапрыемстве, Наталля Качанава падкрэсліла, што такія сустрэчы ў Савеце Рэспублікі сталі ўжо традыцыйнымі. Паводле яе слоў, гэта добрая магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні, у тым ліку і тыя, якія патрабуюць прыняцця рашэнняў на заканадаўчым узроўні. Аб'яднаўшыся разам у вырашэнні тых ці іншых задач, можна многага дасягнуць, упэўнена старшыня Савета Рэспублікі.

"У гэты знакавы дзень для нашай краіны, калі мы ўпершыню святкуем Дзень народнага адзінства, БСЖ МУС арганізаваў наведванне Савета Рэспублікі. Для нас гэта вялікі гонар. Мы разам з нашымі дзецьмі трапілі ў сэрца нашай краіны, дзе прымаюцца лёсавызначальныя для нас усіх рашэнні і законапраекты, па якіх мы ўсе жывём. Для нас гэта ганарова, знакава і хвалююча", - падзялілася намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі БСЖ цэнтральнага апарату МУС, начальнік аддзела двухбаковага супрацоўніцтва ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МУС Алеся Сурынт.

Навучэнец Мінскага сувораўскага вучылішча Глеб Мільяненка таксама ўпершыню ў Савеце Рэспублікі. "Не заўсёды ўдаецца трапіць туды, дзе прымаюцца законы нашай дзяржавы. Мне тут вельмі спадабалася. Прадстаўлена цікавая музейная экспазіцыя, якая расказвае паэтапную гісторыю развіцця нашай дзяржавы, самога Савета Рэспублікі і прыняцця асноўных рашэнняў, якія паўплывалі на гісторыю дзяржаўнасці нашай краіны, - дадаў ён. - Раскажу сваім равеснікам пра сустрэчу з Наталляй Іванаўнай, пра сутнасць сустрэчы, пра музейную экспазіцыю. Мне здаецца, такую форму работы трэба прадаўжаць і развіваць".

Традыцыйна сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Ва ўсіх была магчымасць выказаць сваё меркаванне, адрасаваць старшыні Савета Рэспублікі свае пытанні і галоўнае - атрымаць на іх вычарпальныя адказы.

"На мой погляд, мы правялі дастаткова цікавую сустрэчу. Перш за ўсё задавалі пытанні, якія датычацца дзейнасці сенатараў, якія законапраекты мы цяпер разглядаем. Былі пытанні і асабістага плана. Я старалася быць даволи адкрытай. Мы ўжо не першы раз сустракаемся. У нас у гасцях былі курсанты навучальных устаноў МУС. Таму прадоўжым такое супрацоўніцтва. Мы заўсёды рады гасцям", - канстатавала Наталля Качанава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі