Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

21 Стд 2021

Дзейнасць БСЖ накіравана на кансалідацыю грамадства - Богдан

Дзейнасць БСЖ накіравана на кансалідацыю грамадства - Богдан

21 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзейнасць Беларускага саюза жанчын накіравана на кансалідацыю грамадства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала старшыня грамадскага аб'яднання, першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан падчас мерапрыемства, на якім быў дадзены старт акцыі, прысвечанай Году народнага адзінства.

Алена Богдан падкрэсліла, што яднанне і аб'яднанне з'яўляюцца вынікам дыялогу і ўзаемаразумення, калі розныя бакі чуюць адзін аднаго. Яна звярнула ўвагу, што Беларускі саюз жанчын у сваёй дзейнасці надае вялікае значэнне падтрымцы традыцыйных сямейных каштоўнасцей. І гэты год стане асабліва значным па гэтай тэматыцы, паколькі плануецца правесці па ўсёй краіне серыю разнапланавых мерапрыемстваў у рамках акцыі БСЖ. Яны будуць арганізаваны з мэтай умацавання духоўна-маральных каштоўнасцей у сям'і і грамадстве.

Старшыня БСЖ упэўнена, што менавіта моцная і з'яднаная сям'я - аснова грамадства. Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што ў скарацечнасці штодзённага жыцця, на жаль, часта ўпускаюцца многія моманты ў выхаванні дзяцей у сям'і. "Парадак, любоў, адзінства пачынаюцца якраз з сям'і. У сям'і чалавек вучыцца любіць. Кожная сям'я - гэта цэлы свет", - сказала яна.

Удзельнікі мерапрыемства падтрымалі меркаванне, што сямейныя каштоўнасці трэба ўсяляк умацоўваць, прыкладаць намаганні для падтрымкі сем'яў і дзяцей. Падчас абмеркавання тэмы каштоўнасці сям'і і выхавання гаварыў Аляксей Талай, які быў у ліку запрошаных. Ён - бацька чацвярых дзяцей, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2020 года, член нацыянальнай каманды па інваспорце. У 16 гадоў у яго жыцці адбылася трагедыя - ён падарваўся на міне часоў Вялікай Айчыннай вайны, застаўся без ног і практычна без рук, але не здаўся.

"На ўласным прыкладзе я паказваю падчас сустрэч з дзецьмі, што няма нічога немагчымага і трэба дабівацца пастаўленых мэт, мужна пераадольваць цяжкасці, - падзяліўся Аляксей Талай. - Калі сустракаюся з моладдзю і пачынаю з размаўляць, то ўсе хаваюць свае тэлефоны, убачыўшы мяне, і пачынаюць слухаць. Сустрэчы набываюць іншую танальнасць, бачу, што яны чуюць, аб чым я кажу. А пасля размовы дзеці ідуць абдымацца, нехта дзеліцца са мной сваімі цяжкасцямі і праблемамі. Вядома, маладое пакаленне патрабуе вялікай увагі, і сітуацыя ў краіне гэта паказала. Нельга дапускаць, каб моладзь вялася на рознага кшталту правакацыі. Яна павінна шанаваць тое, што створана працай - як у краіне, так і ў сям'і".

Сярод выступоўцаў былі таксама прадстаўнікі розных прафесій, і ўсе яны сышліся на думцы, што ўсё пачынаецца з выхавання павагі да старэйшых, членаў сям'і, да іншых людзей, сваёй краіны, яе заваяванняў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, дэпутацкага корпуса, іншых грамадскіх арганізацый, якія рэалізуюць сацыяльныя праграмы па падтрымцы сям'і і духоўна-маральных каштоўнасцей.

Яркім складнікам стала выступленне дзіцяча-юнацкага ансамбля народнага эстраднага танца "Палесская зорачка" з Мазыра. У прадстаўленым імі музычна-тэатралізаваным спектаклі "Сям'я - гэта жыццё маё" былі задзейнічаны амаль 40 дзяцей, а таксама дарослыя. Сцэны ўзаемаадносін з бацькамі, равеснікамі, сучасныя рэаліі дзіцячага жыцця вельмі вобразна былі прадстаўлены хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Спектакль прымушае задумацца дарослых аб тым, якімі іх бачаць дзеці, як яны ўспрымаюць сямейныя сваркі і як перажываюць. Спектакль быў створаны ў 2020 годзе па ініцыятыве раённай арганізацыі БСЖ, аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам з'яўляецца кіраўнік "Палескай зарочкі" Алена Рудэнка. Як плануецца, у гэтым годзе юныя артысты з гастролямі пабываюць у розных кутках Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі