Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

10 Жнв 2021

Асноўнай тэмай Дня беларускага пісьменства стане Год народнага адзінства - Бузоўскі

Асноўнай тэмай Дня беларускага пісьменства стане Год народнага адзінства - Бузоўскі
Фота з архiва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўнай тэмай Дня беларускага пісьменства стане Год народнага адзінства, заявіў сёння журналістам намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе ў час Дня беларускага пісьменства пройдуць не толькі традыцыйныя мерапрыемствы, але і новыя падзейныя праекты. Гэта праекты, якія сёння ідуць сугучна з падзеямі ў краіне. У канцэпцыю свята закладзена тэма Года народнага адзінства, якая стане неад'емнай часткай нашага свята як на ўзроўні твораў, кніг, так і на ўзроўні праектаў, якія будуць прэзентаваны", - адзначыў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, арганізатары імкнуліся адлюстраваць знакавыя падзеі для краіны, гісторыка-культурную і духоўную спадчыну Капыля, якія аб'яднаны пісьменніцкім словам, творамі. Сярод такіх падзей 80-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачнецца з Рэспубліканскай навукова-асветнай экспедыцыі "Дарога да святынь", якая праходзіць пры падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы. Адправіцца экспедыцыя 1 верасня, а завершыцца 5 верасня ў Капылі.

Паколькі акцэнт пастаўлены на Год народнага адзінства, то і цэнтральная пляцоўка "Адзінства" будзе аформлена ў адпаведнасці з зададзенай тэмай - на ёй прадставяць газеты і часопісы 1921-1939 гадоў. "Мы пастараемся гісторыю наблізіць да сучаснасці. Моладзі, людзям, якія сёння, можа, не хочуць чытаць газету, але мы хочам падаць яе так, каб яна была цікавай, яркай і каб вярнула ў тую гісторыю, калі беларусы імкнуліся на працягу доўгага часу да адзінства, аб'яднання зямель і магчымасці жыць на сваёй роднай зямлі. Гэта гістарычныя факты, якія будуць прэзентаваны праз газеты, выданні, прыватныя калекцыі", - расказаў намеснік міністра.

"Выставу газет і часопісаў мы рыхтуем сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Нацыянальным гістарычным музеем. Яна будзе называцца "17 верасня - Дзень народнага адзінства". Планавалася адкрыць яе менавіта 17 верасня ў гістарычным музеі, па прапанове Мінінфармацыі ўсё ж такі вырашылі, што ў Капылі ў час свята мы зробім анонс гэтай вялікай выставы. У Капылі будуць паказаны ўнікальныя артэфакты таго часу, звязаныя з уз'яднаннем беларускага народа. Напрыклад, Нацыянальны гістарычны музей прадставіць плашч і кабуру Сяргея Прытыцкага, які падпісваў у Маскве дакументы па ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Будуць таксама паказаны ўнікальныя газеты, што  выдаваліся з 1921 па 1939 год на тэрыторыі Заходняй Беларусі. І паверце, гэтых газет у нас у краіне практычна няма", - акцэнтаваў увагу гісторык, калекцыянер, лаўрэат прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" Уладзімір Ліхадзедаў.

На выставе будзе прадстаўлена падборка матэрыялаў, каб госці свята змаглі ўбачыць, што ў тыя гады пісалі беларускія газеты і часопісы па тэме аб'яднання Заходняй Беларусі і БССР. "Беларускія газеты тады не былі кансалідаваны: адны падтрымлівалі тых, другія - тых. Але ў плане беларускага пытання ўсе яны былі адзіныя - Беларусь знаходзілася пад прыгнётам і яна павінна быць свабоднай", - падкрэсліў гісторык.

Акрамя арыгінальных выданняў арганізатары падрыхтуюць калажы з такімі публікацыямі, каб любы жадаючы мог узяць іх сабе на памяць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі