Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

9 Aug 2022

Усе праекты Дня беларускага пісьменства ў Добрушы пройдуць пад знакам Года гістарычнай памяці

Усе праекты Дня беларускага пісьменства ў Добрушы пройдуць пад знакам Года гістарычнай памяці
Добруш. Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе праекты ХХІХ Дня беларускага пісьменства ў Добрушы пройдуць пад знакам Года гістарычнай памяці. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе пройдзе ў Добрушы - на радзіме класіка беларускай літаратуры народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна. Асноўнай тэмай усіх мерапрыемстваў і праектаў будзе Год гістарычнай памяці. Раскрыем тэму гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Добрушскага раёна, юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Гэтыя тэмы будуць прадстаўлены не толькі ў нашых традыцыйных праектах", - адзначыў Ігар Бузоўскі.

Напярэдадні святкавання ХХІХ Дня беларускага пісьменства адбудзецца фінал і запіс відэаверсій рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". "У фінал конкурсу выйшла 15 чытальнікаў. Ён чакаецца яркім, мы прынялі рашэнне запісаць яго ў студыі СТБ", - сказаў намеснік міністра інфармацыі.

Адкрые Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да святынь". "Яна стартуе 31 жніўня. Таксама хочацца адзначыць міжнародны круглы стол "Вечныя каштоўнасці праз кнігі. У аснове справядлівасць". Упэўнены, гэта будзе востра, ярка, цікава, таму што нядаўна на кніжным салоне ў Санкт-Пецярбургу мы вырашылі, што збяром разам з нашымі расійскімі калегамі 100 кніг, рэкамендаваных да прачытання. На ўзроўні дзяржаўных структур Расійскай Федэрацыі гэты праект падтрымліваецца, і гэтыя рэкамендацыі ўжо апублікаваны. А мы вырашылі адабраць 100 кніг у кантэксце нашых традыцыйных каштоўнасцей і зрабіць пад іх падборку кніг, рэкамендаваных намі для прачытання", - расказаў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, першая каштоўнасць, на якой будзе зроблены акцэнт, - гэта справядлівасць. "Кіраўнік дзяржавы не аднойчы гаварыў, што ў аснове ўсяго, што ён робіць, - справядлівасць. Мы падабралі першыя 12 кніг, сярод якіх і расійскія, і беларускія, і ўкраінскія аўтары. Усе гэтыя культуры і ментальнасці сканцэнтраваны на тэрыторыі Добруша, яны перажываюць пераацэнку каштоўнасцей і сэнсаў. Гэтыя 12 кніг мы падабралі для раскрыцця паняцця справядлівасці, яго разумення і ўсведамлення", - падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі.

Ён дадаў, што важна задумацца і развіваць тэму справядлівасці далей. "Спадзяюся, што круглы стол, прызначаны абмеркаваць у тым ліку гэтыя кнігі, будзе цікавы і яркі, таму што кнігі неадназначныя, хоць гэта класіка", - рэзюмаваў Ігар Бузоўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі