Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

14 Mar 2022

"Патрыёты Беларусі" і ФПБ запусцяць у красавіку праект па захаванні гісторыі


Фота з архiва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Патрыёты Беларусі" і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі запусцяць у красавіку праект "Захаваем гісторыю", паведаміла журналістам спецыяліст па маркетынгу рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Патрыёты Беларусі" Ірына Сінкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы самая маладая грамадская арганізацыя Беларусі, але нягледзячы на гэта ў нас вельмі шмат праектаў па тэматыцы Канстытуцыі, асабліва тых, што падтрымліваюць арт. 54 па захаванні гістарычнай памяці. Гэта доўгайграючыя праекты, якія будуць доўжыцца ўвесь год. Адзін з самых маштабных - "Захаваем гісторыю". Гэта рэспубліканскі праект сумесна з ФПБ. Стартуе ён у красавіку. Цяпер мы да яго актыўна рыхтуемся, - расказала Ірына Сінкевіч. - Галоўны яго сэнс - размяшчэнне каля ўсіх памятных месцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інфармацыйных стэндаў. Гэта значыць ва ўсіх 118 раённых цэнтрах мы будзем размяшчаць гэтыя інфармацыйныя стэнды з QR-кодамі, пры дапамозе якіх адным рухам рукі чалавек можа перанесціся на платформу, дзе можна будзе паслухаць аўдыязапіс з гісторыяй гэтага месца, прачытаць падрабязней аб гісторыі і нават паглядзець відэа. Мы ўжо рыхтуем сайт гэтага праекта, запісваем аўдыязапісы, збіраем гісторыі. Гэта вельмі вялікая работа па алічбоўцы помнікаў".

Яшчэ адзін праект аб'яднання - "Маякі Перамогі". У яго рамках будуць устанаўлівацца вялікія рэкламныя білборды, на якіх будуць размешчаны важныя гістарычныя факты, лакальна прывязаныя да месца іх устаноўкі. Праект "Пад мірнай зоркай" нацэлены на работу з ветэранамі. Іх просяць напісаць пісьмы-пасланні нашчадкам, якія потым закладваюцца ў капсулу часу, якую змяшчаюць у цэнтр зоркі, высаджанай з туй. У гэтым годзе плануецца такія зоркі з туй высадзіць у кожным раённым цэнтры. На гэты момант такая зорка ўжо высаджана на Кургане Славы.

"Адзін з буйнейшых праектаў "Крок у гісторыю". Мы яго пачалі ўжо ў 2021 годзе. Гэта рэканструкцыя баёў у значных месцах Вялікай Айчыннай вайны. Плануем яго прадаўжаць, а таксама правядзенне ў школах адкрытых урокаў гісторыі, накіраваных на процідзеянне спробам скажэння гістарычных фактаў, выхаванне ў моладзі гордасці за краіну і павагі да гісторыі Рэспублікі Беларусь", - дадала Ірына Сінкевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі