Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

11 Jan 2022

Лукашэнка: страта вобраза гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучага

Лукашэнка: страта вобраза гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучага
Фота з архiва

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Страта вобраза гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час выступлення кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць берагчы памяць народа, гістарычную праўду, не дапускаць фальсіфікацыі лёсавызначальных для краіны падзей.

"Перш за ўсё я маю на ўвазе, вядома ж, Вялікую Перамогу. Страта вобраза гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучага. Менавіта таму 2022 год мы аб'явілі Годам гістарычнай памяці", - растлумачыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта добрая нагода для ўсіх яшчэ раз асэнсаваць тысячагадовы цярністы шлях народа да незалежнасці і ўласнай дзяржаўнасці. "Скласці разам усе старонкі нашай няпростай гісторыі: і гераічныя, і трагічныя. Вызначыцца з пантэонам нацыянальных герояў, яшчэ раз паглядзець на падручнікі гісторыі, надаць новы імпульс краязнаўству, прадоўжыць работу па захаванні помнікаў архітэктуры. Данесці да свету праўду аб генацыдзе беларускага і іншых народаў на тэрыторыі нашай краіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы абавязаны гэта зрабіць. Перш за ўсё для нашых дзяцей і ўнукаў. Яны павінны ведаць цану міру і свабоды, якія здабываліся многімі пакаленнямі потам і крывёю", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі