Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

25 Jan 2022

Лукашэнка даручыў нефармальна падысці да правядзення Года гістарычнай памяці і дайсці да аграгарадкоў

Лукашэнка даручыў нефармальна падысці да правядзення Года гістарычнай памяці і дайсці да аграгарадкоў

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў нефармальна падысці да правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, і дайсці да аграгарадкоў. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА), трэба арганізаваць гэта ў маштабе краіны, у абласцях і раёнах, такія планы фундаментальных мерапрыемстваў. Дайсці трэба да аграгарадкоў, каб у кожнага быў свой план, - даручыў кіраўнік дзяржавы. - І з гэтых усіх планаў - вялікая колькасць гэта - выльецца ў тое, што пройдуць тысячы мерапрыемстваў. І людзі скажуць: "Так, быў Год гістарычнай памяці, і вось гэта, гэта, гэта прайшло".

"Трэба абавязкова нефармальна. Фармалізм непрымальны. Гэта будзе на шкоду. Трэба абагульніць і ўзяць на  кантроль. Недзе, можа, і нейкую капейку даць некаму, прафінансаваць давядзецца. Таму гэтыя планы павінны быць па вертыкалі ў цэлым. Абавязкова", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым выказаўся аб важнасці асэнсавання гістарычнага развіцця беларускіх зямель. Ён нагадаў, што пытанне ў тым ліку ўзнімалася на адной з папярэдніх сустрэч з беларускімі вучонымі. "Тураўскае, Полацкае княства. Давайце адтуль хаця б пачнём, - сказаў ён. - Гэта неаспрэчна. І ніхто нам не скажа, што мы невядома адкуль".

Паводле слоў Прэзідэнта, трэба больш увагі ўдзяляць адпаведным пытанням, пачынаючы са школы, і важна ведаць гісторыю сваёй дзяржавы і народа, захоўваць памяць і гістарычныя мясціны. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што калі толькі стаў Прэзідэнтам, то звярнуў увагу на Тураў, які да таго моманту ператварыўся ў заняпалую вёску: "Я паехаў туды і кажу: давайце зробім усё, што трэба. У Тураў сёння я прыязджаю адпачываць. Праляціш, праедзеш, ну такая чыстата, такі прыгожы гарадок, і вакол сельгаспрадпрыемствы. Там самая ўрадлівая глеба. Яе хацелі прысвоіць. Я сказаў: ні ў якім разе, гэта здабытак Беларусі! Уклалі там грошы. Прыемна паглядзець".

"Тое ж самае і па Полацку. Я імкнуўся да таго, каб мы ўсё ж такі ведалі, адкуль мы родам пайшлі", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць аб'ектыўна падыходзіць да ўспрымання тых ці іншых гістарычных перыядаў : "Рэч Паспалітую, мы ўжо вызначылі з вашай падачы, што гэта ў нейкай ступені акупацыя Беларусі была. Але ВКЛ - гэта мы, гэта наша дзяржава. Узяў карту - адну, другую, трэцюю - гляджу: гэта Беларусь, і там кавалачкі гэтыя зямлі па перыметры, якія нам належалі. Гэта наша. І тады мы шмат што зрабілі".

Прэзідэнт заявіў, што хоча і ў Пасланні ў тым ліку асвятліць гістарычную тэму і здабыццё Беларуссю незалежнасці: "Гавораць, у 90-я гады незалежнасць дасталася нам выпадкова, проста так, вось з неба звалілася. Неяк і я быў захоплены гэтай практычнай тэорыяй. А потым падумаў: колькі стагоддзяў, колькі пакаленняў беларусаў лягло за гэту незалежнасць 90-х гадоў! Яна не выпадковая. Можа, у нейкай ступені бог нам і дапамог у гэтым плане. Але колькі мы паклалі людзей, колькі пакаленняў! Мы ўвесь час ваявалі за гэты кавалак зямлі, каб людзьмі звацца і жыць на гэтым кавалку зямлі. Таму не так усё гэта было проста і выпадкова".

"Таму нам вельмі важна. Каб вось гэты стрыжань быў у кожнага чалавека. І я падумаў: калі мы ў школе будзем правільна гэта выкладаць, то гэта дзеці засвояць і выйдуць са школы з гэтым разуменнем", - упэўнены беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі