Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

20 Май 2022

Галінская: захаванне спадчыны Купалы і Коласа ў Год гістарычнай памяці асабліва важна

Галінская: захаванне спадчыны Купалы і Коласа ў Год гістарычнай памяці асабліва важна

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыя захавання спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Год гістарычнай памяці асабліва важная, заявіла дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская 19 мая на адрыцці выстаўкі "Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў", паведамляе БЕЛТА.

Ганна Галінская адзначыла, што ў супрацоўніцтве двух музеяў жыве творчае і асабістае сяброўства народных паэтаў, актуальна традыцыя захавання іх спадчыны ў Год гістарычнай памяці.

Кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Надзея Аўдзей адзначыла важнасць праекта ў святкаванні 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілей якіх адзначаецца ў Беларусі.

На адкрыцці выстаўкі прысутнічалі таксама дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс і галоўны захавальнік фондаў Васіліна Міцкевіч, праўнучка Якуба Коласа. Куратар праекта, вядучы навуковы супрацоўнік музея Янкі Купалы Павел Каралёў расказаў дасціпныя гісторыі з творчасці і жыцця паэтаў.

"Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў" - сумесны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі. На выстаўцы прадстаўлены экспанаты з фондавых калекцый музеяў: рукапісы і прыжыццёвыя выданні, фатаграфіі, прысвечаныя паэтам, карыкатуры мастакоў і інш.

Янка Купала і Якуб Колас нарадзіліся ў адзін год. У іх жыцці было шмат агульных момантаў: жыццё ў Вільнюсе і Мінску, работа ў "Нашай Ніве", Інстытуце беларускай культуры, Акадэміі навук Беларусі. Абодва былі сведкамі Першай і Другой Сусветных войнаў. Абодвум было ўласціва пачуццё гумару, уменне іранізаваць у мастацтве.

Выстаўка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прадоўжыцца па 30 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі