Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Nov 2015

ЗША гатовы да далейшых пазітыўных крокаў у адносінах з Беларуссю

5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. ЗША гатовы да далейшых пазітыўных крокаў у адносінах з Беларуссю. Такую пазіцыю пацвердзілі сёння намеснікі памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Брыджыт Брынк і Роберт Бяршчынскі на сустрэчы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі ЗША на працягу двух дзён правялі сустрэчы з афіцыйнымі беларускімі асобамі, у прыватнасці з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, у Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і праваабаронцамі. На іх думку, сустрэчы мелі плённы характар, і прадстаўнікі ЗША разлічваюць на прадаўжэнне дыялогу як паміж уладамі, так і паміж народамі дзвюх краін. "Ён адбываецца ў вельмі важны момант для адносін паміж Беларуссю і ЗША", - сказаў Роберт Бяршчынскі.

"У ЗША застаюцца гатовымі да таго, каб рабіць далейшыя станоўчыя захады ў адносінах з Беларуссю", - падкрэсліў ён.

"Цвёрда перакананы, што далейшыя пазітыўныя крокі толькі ўмацуюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, якія ЗША безумоўна і поўнасцю падтрымліваюць і якія забяспечаць далейшы фундамент для паляпшэння адносін паміж нашымі краінамі", - адзначыла Брыджыт Брынк.

Паводле слоў Роберта Бяршчынскі, у развіцці адносін з Беларуссю ЗША гатовы пайсці настолькі далёка, наколькі далёка гатовы пайсці ў гэтым працэсе беларускія ўлады. "Мы спадзяёмся, што пачатак дыялогу пакладзены і што ён прынясе свой плён", - сказаў намеснік памочніка дзяржсакратара.

Роберт Бяршчынскі адзначыў, што амерыканскі бок будзе прадаўжаць кансультацыі з беларускімі ўладамі. У прыватнасці, на працягу бліжэйшых 1-2 месяцаў пройдуць сустрэчы, на якіх будзе абмяркоўвацца, якім чынам бакі могуць прадаўжаць супрацоўніцтва.

Ён падкрэсліў, што ў размовах з беларускімі афіцыйнымі асобамі пакуль не абмяркоўваліся канкрэтныя крокі па развіцці двухбаковых адносін, у фокусе была агульная накіраванасць на нармалізацыю адносін. "Размова пачалася, і мы разлічваем яе прадоўжыць з беларускімі ўладамі ў бліжэйшыя месяц-два ў Вашынгтоне на кансультацыях з беларускімі афіцыйнымі асобамі", - сказаў Роберт Бяршчынскі. Не абмяркоўвалася і пытанне вяртання пасла ЗША ў Беларусь.

"Мы лічым, што абмеркаванне мела пазітыўны, канструктыўны характар, мяне, у прынцыпе, яно вельмі натхніла і абнадзеіла. І мы разлічваем, што ў такім духу яны і прадоўжацца", - сказала Брыджыт Брынк.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці паўплывае магчымае размяшчэнне расійскай авіябазы ў Беларусі на адносіны з ЗША, намеснік памочніка дзяржсакратара адзначыла: "Пазіцыя Злучаных Штатаў на працягу доўгага часу ў тым, што краіны свабодны ў тым, каб уступаць у любыя саюзы і заключаць любыя дагаворныя абавязацельствы, няхай гэта ў ваеннай, эканамічнай або палітычнай сферах, і падыходзіць трэба ў гэтым выпадку з таго пункту гледжання, які эфект гэта можа мець адносна сітуацыі ў рэгіёне - стабілізуе або наадварот".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі