Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Ліс 2016

Зіноўскі: Міжнародная супольнасць пазітыўна ацэньвае лібералізацыю бізнес-працэсаў у Беларусі

Зіноўскі: Міжнародная супольнасць пазітыўна ацэньвае лібералізацыю бізнес-працэсаў у Беларусі

4 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Міжнародная супольнасць пазітыўна ацэньвае лібералізацыю бізнес-працэсаў у Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння на міжнародным інвестыцыйным форуме "Млын поспеху" ў Магілёве міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што работа ўрада, накіраваная на стварэнне спрыяльных умоў для інвесціравання ў краіну, прынесла ўжо станоўчыя вынікі. Самы галоўны - гэта дасягненне макрастабілізацыі. Спакойная прадказальная сітуацыя ў эканоміцы - гэта аснова для ўстойлівага развіцця, стварэння спрыяльных умоў для аднаўлення эканамічнага росту. Пры гэтым з эканамічнага пункту гледжання Беларусь прывабная як удзельніца сур'ёзных інтэграцыйных праектаў. Так, стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза сведчыць аб магчымасці атрымаць 180 млн спажыўцоў. На Захадзе Беларусь суседнічае з вялікім рынкам ЕС колькасцю 450 млн чалавек.

Беларусь актыўна стварае адкрытыя і выгадныя ўмовы вядзення бізнесу. Згодна з апошнім рэйтынгам Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу", Беларусь займае 37-е месца сярод амаль 200 краін, а таксама ўваходзіць у дзясятку краін-лідараў па рэфармаванні заканадаўства. Для развіцця бізнесу ў Беларусі створаны тэхнапаркі, свабодныя эканамічныя зоны, а для кампаній, якія працуюць у сельскай мясцовасці і малых гарадах, дзейнічаюць падатковыя льготы. Маюцца таксама магчымасці атрымаць пэўныя прэферэнцыі і гарантыі, заключыўшы з Беларуссю інвестыцыйны дагавор.

На думку міністра эканомікі, акрамя льгот і прэферэнцый, палітычнай і сацыяльнай стабільнасці для інвестара ў Беларусі ў ліку галоўных рэсурсаў - кваліфікаваныя кадры. "Таму інвестар, укладваючы сёння грошы ў нашу краіну, заўтра атрымае бясспрэчныя перавагі. Спрыяльныя ўмовы вядзення бізнесу ў нашай краіне паспелі ўжо ацаніць такія буйныя кампаніі, як "Хайнекен", "Кронаспан", "Штадлер", група кампаній VMG. Упэўнены, што сённяшні міжнародны форум надасць новы імпульс для рэалізацыі сумесных праектаў, генерацыі ідэй і заключэння ўзаемавыгадных кантрактаў", - рэзюмаваў Уладзімір Зіноўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі