Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліс 2015

Зіноўскі: Беларуская эканоміка вытрымала вельмі неспрыяльныя знешнія выклікі

Зіноўскі: Беларуская эканоміка вытрымала вельмі неспрыяльныя знешнія выклікі

17 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларуская эканоміка вытрымала вельмі неспрыяльныя знешнія выклікі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі перад пачаткам пашыранага пасяджэння Савета Міністраў, на якім разглядаліся параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-верасні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выклікі знешніх умоў, якія былі вельмі неспрыяльныя для краіны, эканоміка Беларусі вытрымала. Палепшыўся плацежны баланс, зафіксавана дадатнае сальда гандлю таварамі і паслугамі. Інфляцыя ў рамках прагнозу - 10,1 працэнта, такой інфляцыі не было з 2011 года. Крыху вырасла рэальная заработная плата ў бюджэтнікаў", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі.

Пры гэтым ён канстатаваў, што ў цэлым работа эканомікі не можа задавальняць урад, паколькі асноўныя макраэканамічныя паказчыкі не выконваюцца. Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што ўнутраных рэзерваў дастаткова для таго, каб эканоміка рушыла наперад. Валавы ўнутраны прадукт за 9 месяцаў склаў 96,3 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года і прадаўжае зніжэнне. Паводле слоў міністра, дрэнна спрацавала прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва. Калі прамысловасць на працягу трох месяцаў трымалася прыкладна на адным узроўні, то сельская гаспадарка прадаўжае зніжацца, што не прагназавалася Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, сказаў ён.

Уладзімір Зіноўскі спрагназаваў, што пры такіх паказчыках валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках года будзе на ўзроўні 96,4-96,5 працэнта. "Цяпер самае галоўнае, каб да пачатку наступнага года былі сфарміраваны рэальныя бізнес-планы, каб прадпрыемствы і арганізацыі бачылі, якую прадукцыю яны павінны вырабіць і колькі павінны вырабіць, каб яны бачылі рынкі збыту", - растлумачыў міністр.

Ён падкрэсліў, што дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў дапамогу флагманам вытворчасці. "На жаль, пакуль аддачы ад гэтых фінансавых уліванняў няма. Можа, недастаткова часу прайшло, будзем спадзявацца. Тым не менш патрэбна строгае спагнанне за тыя сродкі, якія ўкладваюцца", - рэзюмаваў Уладзімір Зіноўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі