Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Oct 2017

Зіноўскі: Беларусь за пяцігоддзе плануе рэалізаваць больш за 80 буйных інвестпраектаў на $30 млрд

Зіноўскі: Беларусь за пяцігоддзе плануе рэалізаваць больш за 80 буйных інвестпраектаў на $30 млрд

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За пяцігоддзе Беларусь плануе рэалізаваць больш за 80 буйных інвестпраектаў на $30 млрд, паведаміў сёння міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, адкрываючы XVIII Міжнародную навуковую канферэнцыю "Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця", - перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За пяцігоддзе (бягучае. - Заўвага БЕЛТА) нам давядзецца рэалізаваць больш за 80 буйнейшых інвестыцыйных праектаў на суму каля $30 млрд, з іх $16 млрд - знешнія. Толькі Кітаем для Беларусі зарэзервавана $7 млрд. Сёння мы з кітайскімі калегамі прытрымліваемся стратэгіі сумесных дзеянняў, якія прадугледжваюць стварэнне канкрэтных праектаў. Магчыма, іх будзе няшмат - 10-20, але яны павінны быць рэальна запатрабаваны, забяспечваць рост ВУП, а галоўнае - быць нацэленымі на нарошчванне інавацыйнага складніка", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што бягучы рост ВУП на 1,7 працэнта пацвярджае мінулагоднія прагнозы Мінэканомікі і адпавядае траекторыі пяцігодкі.

Гаворачы аб знешніх фактарах, што вызначаюць магчымасці развіцця краіны, міністр падкрэсліў, што, паводле ацэнак вядучых міжнародных арганізацый, у бліжэйшыя гады чакаецца дадатная дынаміка глабальнай эканомікі. "Сусветны ВУП будзе прырастаць штогод каля 3 працэнтаў, ВУП Расіі - на 2-3 працэнты, Еўрасаюза - каля 2 працэнтаў. Акрамя таго, дынамічным чакаецца развіццё Кітая, Казахстана і Украіны. Таму вектар супрацоўніцтва з імі застаецца адным са значных фактараў забеспячэння эканамічнага росту ў рэспубліцы", - растлумачыў ён.

Уладзімір Зіноўскі таксама выказаў думку, што цана на нафту дасягнула ў 2016 годзе свайго мінімуму, і ў бліжэйшыя 2-3 гады яе кошт будзе вагацца ў калідоры $50-60. "А цэны на прадукты харчавання прадоўжаць расці, што выступіць дадатковым элементам канкурэнтаздольнасці нашага аграрнага сектара. Аднак неабходна ўлічваць і штучна ўводзімыя абмежаванні з боку гандлёвых партнёраў. Таму ў сваёй рабоце мы не павінны выключаць магчымасць негатыўнага ўплыву такіх працэсаў", - адзначыў міністр.

Гаворачы аб унутраных фактарах, Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што ў выніку праводзімай урадам палітыкі макразбалансаванасці і адпаведнай грашова-крэдытнай палітыкі назіраюцца станоўчыя трэнды па зніжэнні інфляцыі і захаванні збалансаванай сітуацыі на ўнутраным валютным рынку. У існуючых умовах ёсць рэальны патэнцыял для далейшага росту.

Рэзюмуючы, Уладзімір Зіноўскі пералічыў драйверы росту эканомікі, сярод якіх - навука і інавацыі, эфектыўная занятасць, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці, нарошчванне экспартнага патэнцыялу, кааперацыя ў ЕАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі