Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Врс 2015

Зіноўскі: Беларусь разлічвае на павелічэнне колькасці сумесных праектаў з НЕФКО

23 верасня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на павелічэнне колькасці сумесных праектаў з Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыяй (НЕФКО). Аб гэтым міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Савета дырэктараў НЕФКО на чале з кіруючым дырэктарам Магнусам Рустэтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы азнаёміліся са спісам прафінансаваных ужо карпарацыяй у Беларусі праектаў і выказваем надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва з павелічэннем колькасці сумесных праектаў. Хачу падкрэсліць высокую зацікаўленасць урада Беларусі ў пашырэнні супрацоўніцтва з карпарацыяй. Мы гатовы вырашаць любыя пытанні, якія пасадзейнічаюць паглыбленню нашага супрацоўніцтва", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў. У склад дэлегацыі НЕФКО ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі.

На сустрэчы абмяркоўвалася рэалізацыя бягучых праектаў і напрамкі пашырэння супрацоўніцтва ў сувязі з уступленнем у сілу рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і НЕФКО. "Гэта падзея адкрывае новы этап у нашых узаемаадносінах. У першую чаргу гэта дасць магчымасць значна пашырыць супрацоўніцтва ў галіне паляпшэння стану навакольнага асяроддзя, а таксама адкрывае новыя магчымасці для нашай краіны па прыцягненні крэдытнага фінансавання з боку НЕФКО і суфінансавання інвестпраектаў з боку іншых міжнародных фінансавых арганізацый", - падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі. У якасці прыярытэтных ён назваў такія напрамкі дзейнасці, як водазабеспячэнне і водаадвядзенне, "чыстая вытворчасць", прыродаахоўныя работы і паслугі, праекты ў сферы энергаэфектыўнасці, кансультацыйныя паслугі.

Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя (НЕФКО) - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная ў 1990 годзе пяццю краінамі Паўночнай Еўропы: Даніяй, Ісландыяй, Нарвегіяй, Фінляндыяй і Швецыяй. НЕФКО прадастаўляе крэдыты і інвестыцыйны капітал з мэтай паляпшэння стану навакольнага асяроддзя Паўночнага рэгіёна, фінансуе экалагічныя праекты самых розных напрамкаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключаючы Расію, Беларусь і Украіну. Дзейнасць карпарацыі арыентавана на эканамічна апраўданыя праекты, якія забяспечваюць рэгіянальны прыродаахоўны эфект. У партфелі карпарацыі амаль 400 малых і сярэдніх праектаў рознай тэматыкі.

Пачатак поўнамаштабнага супрацоўніцтва Беларусі з НЕФКО звязаны з падпісаннем рамачнага пагаднення 20 студзеня 2015 года ў Лондане. Подпісы пад дакументам паставілі Уладзімір Зіноўскі і Магнус Рустэт. Дакумент уступіў у сілу 11 жніўня. Рамачнае пагадненне вызначае агульныя прынцыпы, умовы і прававыя рамкі доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў працэсе выкарыстання фінансавых рэсурсаў (інвестыцый у акцыянерны капітал, крэдытаў, гарантый), што прадастаўляюцца НЕФКО і ўяўляюць цікавасць для Беларусі. Кіраўніцтвам карпарацыі было прынята рашэнне правесці чарговае пасяджэнне Савета дырэктараў НЕФКО ў Мінску, якое адбылося сёння.

На момант падпісання рамачнага пагаднення НЕФКО ўжо рэалізоўвала ў Беларусі шэраг праектаў у сферы энергаэфектыўнасці, "чыстай вытворчасці", у сектары лясной гаспадаркі на суму амаль 9,5 млн еўра.

Акрамя таго, у 2013 годзе Мінпрыроды сумесна з НЕФКО рэалізаваны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Ацэнка ступені забруджвання рэгіёна біягенамі і вызначэнне першачарговых інвестыцыйных праектаў" (кошт - 249 тыс. еўра). Па выніках праекта быў сфарміраваны пералік аб'ектаў, што патрабуюць рэканструкцыі і мадэрнізацыі. У яго ўвайшлі дзевяць водаканалаў у гарадах Кобрын, Ліда, Смаргонь, Навагрудак, Скідзель, Шчучын, Ашмяны, Пружаны, Ляхавічы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі