У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Кст 2017

Зюганаў: Беларусі ўдалося захаваць лепшыя традыцыі савецкай школы

Зюганаў: Беларусі ўдалося захаваць лепшыя традыцыі савецкай школы

16 кастрычніка, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Беларусі ўдалося захаваць лепшыя традыцыі савецкай школы. Аб гэтым сказаў старшыня Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі РФ, кіраўнік фракцыі Кампартыі ў Дзярждуме Генадзь Зюганаў сёння журналістам на беларускай выстаўцы на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генадзь Зюганаў адзначыў, што ў Беларусі робіцца ўсё для таго, каб захаваць лепшыя традыцыі савецкай школы, працоўнага выхавання. Яны прадстаўлены і на беларускай выстаўцы на фестывалі, з якой азнаёміўся сёння кіраўнік Камуністычнай партыі Расіі. Ён з цеплынёй пагутарыў з беларускай моладдзю, сфатаграфаваўся з усімі жадаючымі. "Выдатная дэлегацыя і вельмі цікавая выстаўка", - падкрэсліў Генадзь Зюганаў і запрасіў маладых людзей наведаць на выстаўцы залы, прысвечаныя савецкай эпосе.

Старшыня КПРФ пакінуў добрыя пажаданні для беларускіх спартсменаў, якія будуць удзельнічаць у другіх Еўрагульнях у Мінску ў 2019 годзе.

Сёння на СФМС адбылося пленарнае пасяджэнне дыскусійнай праграмы, прысвечанае 100-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі камсамольцаў і леваарыентаванай моладзі з усяго свету. На пасяджэнні выступілі лідар КПРФ Генадзь Зюганаў, кіраўнік беларускай дэлегацыі на СФМС, міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Зюганаў: Беларусі ўдалося захаваць лепшыя традыцыі савецкай школыНа выстаўцы прадстаўлены дасягненні Беларусі ў розных галінах - ад прамысловасці, адукацыі да культуры. Акцэнт у экспазіцыі зроблены таксама на турыстычным патэнцыяле краіны, буйных спартыўных падзеях - Еўрагульнях-2019 і чэмпіянаце свету па хакеі, які Беларусь прыме ў 2021 годзе разам з Латвіяй. Прадстаўлены самыя яркія напрамкі маладёжнага руху сучаснай Беларусі, розныя напрамкі работы БРСМ, самай масавай маладзёжнай арганізацыі Беларусі і асноўнага сувыканаўцы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Так, на выстаўцы прэзентаваны распрацоўкі маладых беларускіх наватараў - удзельнікаў праекта "100 ідэй для Беларусі", дзейнасць піянерыі, студатрадаўскі і валанцёрскі рух.

СФМС-2017 абяцае стаць буйнейшай падзеяй у сферы міжнароднага маладзёжнага ўзаемадзеяння. Сімвалам фестывалю выбраны рознакаляровы рамонак, што сведчыць аб пераемнасці традыцый, сувязі пакаленняў, міры і адзінстве ўсёй сусветнай супольнасці. Галоўным элементам сталі каляровыя пікселі як знак з'яднанасці моладзі ўсяго свету ў інфармацыйную эпоху. Фестываль прызначаны кансалідаваць моладзь, садзейнічаць развіццю міжнацыянальнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску