Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Жнв 2018

Заяц пра ўраджай у Беларусі: збожжа будзе дастаткова

Заяц пра ўраджай у Беларусі: збожжа будзе дастаткова

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц расказаў карэспандэнту БЕЛТА аб ходзе ўборачнай кампаніі і ўраджаі збожжавых у Беларусі.

"Збожжа ў краіне будзе дастаткова. Нам засталося 160 тыс. т збожжа да выканання дзяржаўнага заказу. Будзем з белым і чорным хлебам, крупамі, малаком і мясам - усім неабходным. Засуха, якая паўплывала на ўраджай, не адаб'ецца на харчовых паліцах і кашальку нашых грамадзян", - сказаў Леанід Заяц.

Міністр адзначыў, што ўборачная кампанія цяпер знаходзіцца на завяршальнай стадыі. "Яшчэ два-тры дні - і завершым уборку збожжавых. Застануцца крупяныя культуры: грэчка і проса, якія будзем дамалочваць крыху пазней", - дадаў ён.

Паводле даных на 23 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 1,94 млн га, што складае 96,4 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана больш за 5,12 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,4 ц/га. Уборачная кампанія практычна завяршылася ў Брэсцкай і Мінскай абласцях: там убрана 98,8 працэнта пасяўных плошчаў. У Гродзенскай вобласці ўраджай сабраны з 98,3 працэнта, у Магілёўскай - з 96,3 працэнта. У Гомельскай вобласці работы завершаны на 95,3 працэнта пасяўных плошчаў, у Віцебскай - на 89,8 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі