Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Снж 2015

Хамадані: Ірак цэніць пазіцыю Беларусі па барацьбе з тэрарызмам

Хамадані: Ірак цэніць пазіцыю Беларусі па барацьбе з тэрарызмам

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ірак цэніць пазіцыю Беларусі па барацьбе з тэрарызмам. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Камітэта па замежных справах Савета прадстаўнікоў Ірака Хасан Хамадані ў час сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Хасан Хамадані падзякаваў беларускаму боку за гасціннасць і адзначыў, што парламенцкая дэлегацыя Ірака даўно хацела наведаць Беларусь, але з-за складанай сітуацыі ў яго краіне візіт пастаянна пераносіўся.

"Мы вельмі цэнім пазіцыю Беларусі па барацьбе з тэрарызмам і тое, як яна падтрымлівае нас", - адзначыў прадстаўнік іракскага парламента.

Хамадані: Ірак цэніць пазіцыю Беларусі па барацьбе з тэрарызмамУ сваю чаргу Віктар Гумінскі звярнуў увагу, што паміж краінамі заўсёды былі добрыя ўзаемаадносіны ва ўсіх сферах. "Нам і сёння не абыякавы лёс іракскага народа, мы выступаем супраць тэрарызму і падтрымліваем барацьбу з гэтым злом. На жаль, сёння наш экспарт у Ірак складае ўсяго каля $30 млн, для нашых краін гэта не паказчык. У лепшыя гады супрацоўніцтва ён дасягаў $500 млн", - дадаў ён.

Беларускі парламентарый выказаў надзею, што сённяшняя сустрэча стане пачаткам аднаўлення тых двухбаковых кантактаў, якія былі паміж краінамі раней, і пакажа перспектыву развіцця гандлёва-эканамічных адносін.

Плануецца, што сёння Хасан Хамадані таксама правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі. Таксама праграмай візіту прадугледжана наведванне Мінскага трактарнага завода, Нацыянальнай бібліятэкі, музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі