Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Снж 2025

Вынік прамывання мазгоў. Лукашэнка растлумачыў, чаму беларусы вераць у "элітнасць імпарту"

Вынік прамывання мазгоў. Лукашэнка растлумачыў, чаму беларусы вераць у

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для беларусаў выбар, які тавар купіць - беларускі ці замежны, гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 снежня, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на прыярытэты ва ўдасканаленні спажывецкага рынку.

"Для нас, беларусаў, выбар, які тавар купіць - беларускі ці замежны, гэта пытанне нацыянальнай бяспекі (павінна быць)", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Многія ніяк не могуць пераадолець стэрэатып аб элітнасці імпарту. Але гэта не вынік вопыту. Гэта інструмент прамывання мазгоў, калі хочаце, які быў даволі паспяхова прыменены яшчэ ў савецкім грамадстве, асабліва на познім этапе развіцця", - дадаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што якасць тавараў, якія вырабляюцца беларусамі, была і застаецца адной з лепшых у свеце. Аднак ёсць недапрацоўкі з тым, як самі беларусы пазіцыянуюць сябе на ўласным жа рынку, лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Можа, недзе Дольчэ Габана ці Версачэ і іншыя больш раскручаны. Можа, нават якасней. Але што, нельга насіць беларускае? "Радзенуць" на вуліцы? Брыдка глядзець?" - задаў рытарычныя пытанні Аляксандр Лукашэнка, і яго словы зала падтрымала апладысментамі. У працяг тэмы Прэзідэнт адзначыў, што многія вельмі заможныя людзі, з якімі яму даводзілася сустракацца, апранаюцца вельмі проста і сціпла, таму што шыкаваць у такім асяроддзі лічыцца ганебным. "А мы быццам бы жывём у небагатай краіне, яшчэ чагосьці - вы пра Беларусь (так. - Заўвага БЕЛТА) гаворыце, і наша насельніцтва. Але паглядзець, на якіх аўтамабілях ездзіць народ, апранаецца ў што, паўстае пытанне: ну навошта вы траціце велізарныя грошы на тое, каб падтрымаць замежнага таваравытворцу? Ну падтрымайце вы сваіх. "Камволь", Аршанскі лён і гэтак далей... Добрыя тканіны, свае тканіны, экалагічна бяспечныя. І гэта датычыцца кожнага. Над гэтым трэба падумаць найперш, чым папракаць уладу ва ўсіх грахах і мяне ў тым ліку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі