Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2017

Вучыч: Сербія заўсёды будзе аказваць падтрымку Беларусі

Вучыч: Сербія заўсёды будзе аказваць падтрымку Беларусі

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербія заўсёды будзе аказваць падтрымку Беларусі, заявіў сёння журналістам старшыня ўрада Сербіі Аляксандр Вучыч па выніках перагавораў з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас асабліва важным з'яўляецца той факт, што Беларусь паважае тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Сербіі, ва ўсіх міжнародных арганізацыях і ўстановах аказвае поўную падтрымку краіне. Сербія, са свайго боку, заўсёды і ў любым месцы акажа падтрымку Беларусі", - адзначыў Аляксандр Вучыч.

Вучыч: Сербія заўсёды будзе аказваць падтрымку Беларусі Старшыня ўрада Сербіі адзначыў працяглую і шчырую дружбу краін, высокі ўзровень міждзяржаўных адносін. На яго думку, добрыя палітычныя адносіны будуць садзейнічаць павелічэнню тавараабароту, прыцягненню беларускіх інвестыцый у Сербію, а сербскіх - у Беларусь.

Вучыч: Сербія заўсёды будзе аказваць падтрымку Беларусі Аляксандр Вучыч таксама паведаміў, што Сербія накіроўвала запрашэнні і разлічвае на візіты Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Сербія таксама гатова прыняць прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і спадзяецца на павелічэнне турыстычнага патоку паміж краінамі. "Мы хочам прадоўжыць наша супрацоўніцтва на самым высокім узроўні", - рэзюмаваў старшыня ўрада Сербіі.Вучыч: Сербія заўсёды будзе аказваць падтрымку Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі