Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Sep 2015

Врэесвік: Супрацоўніцтва з Беларуссю паслужыць прыкладам для ўзаемадзеяння МЭК з усімі краінамі СНД

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паспяховае супрацоўніцтва Міжнароднай электратэхнічнай камісіі з Беларуссю паслужыць прыкладам для нарошчвання ўзаемадзеяння арганізацыі з усімі краінамі рэгіёна СНД. Упэўненасць у гэтым выказаў генеральны сакратар МЭК Франс Врэесвік 24 верасня на сустрэчы з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыем Амбразевічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і МЭК, а таксама ход падрыхтоўкі да правядзення ў кастрычніку ў Мінску 79-й Генеральнай асамблеі арганізацыі.

Юрый Амбразевіч у час сустрэчы адзначыў, што Беларусь высока цэніць аказаны ёй давер. "Ён падкрэсліў, што правядзенне мерапрыемства такога ўзроўню прадастаўляе магчымасць прадэманстраваць высокі ўзровень прамысловага развіцця Беларусі і існуючы патэнцыял для прыцягнення інвестыцый і інавацый", - праінфармавалі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі