У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Чэр 2017

Віктарын расказала аб перспектыўных праектах па садзейнічанні эканамічнаму развіццю Беларусі

Віктарын расказала аб перспектыўных праектах па садзейнічанні эканамічнаму развіццю Беларусі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын расказала аб перспектыўных праектах па садзейнічанні эканамічнаму развіццю Беларусі сёння на адкрыцці семінара, які праводзіць Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту (ІПМ) сумесна з Навукова-даследчым эканамічным інстытутам (НДЭІ) Міністэрства эканомікі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы, што эканамічныя выклікі з'яўляюцца галоўным бар'ерам для развіцця Беларусі, ЕС у кароткатэрміновай перспектыве накіроўвае большую частку тэхнічнай дапамогі на 2016-2018 гады на садзейнічанне эканамічнаму развіццю Беларусі. Разам з беларускім уладамі мы распрацоўваем праекты такім чынам, каб яны дапамагалі ў вырашэнні сучасных эканамічных праблем і ў пошуку эфектыўнага вырашэння пытанняў, якія могуць узнікнуць у будучым", - сказала Андрэа Віктарын.

Паводле яе слоў, у бягучым годзе плануецца падпісанне кантракта з Сусветным банкам на 3 млн еўра на дапамогу ў рэалізацыі дарожнай карты структурных рэформ у Беларусі. Таксама ў планах падпісанне кантракта з ЕБРР на 6 млн еўра аб рэалізацыі праекта па кансультаванні малога бізнесу ў Беларусі. Андрэа Віктарын лічыць, што аснова здаровай эканомікі - малы бізнес.

Паводле слоў кіраўніка прадстаўніцтва ЕС, плануецца таксама падпісанне кантракта на 9 млн еўра з ПРААН, накіраванага на садзейнічанне развіццю эканомікі на мясцовым узроўні. Таксама размова ішла аб планах па падпісанні кантракта паміж Нацыянальным банкам Беларусі і адным з цэнтральных банкаў краін ЕС аб рэалізацыі праекта па павышэнні прафесійнага патэнцыялу Нацбанка.

"ЕС падтрымлівае Кастрычніцкі эканамічны форум, гэта адна з важных і карысных пляцовак у Беларусі. Стварэнне рыначных магчымасцей у развіцці бізнесу з'яўляецца адным з прыярытэтаў ЕС у краінах "Усходняга партнёрства", - адзначыла Андрэа Віктарын. - ЕС зацікаўлены ў тым, каб у Беларусь прыходзілі інвестары. Але для гэтага трэба ўмець бачыць сітуацыю вачамі замежных інвестараў, якія могуць укласці сродкі ў эканоміку".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс