Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Кст 2013

Віктар Спаскі: Мінскі саміт даў магчымасць сур'ёзна рушыць наперад у падрыхтоўцы дагавора аб ЕЭС

Віктар Спаскі: Мінскі саміт даў магчымасць сур'ёзна рушыць наперад у падрыхтоўцы дагавора аб ЕЭС

28 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праведзены ў Мінску ў канцы мінулага тыдня саміт Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета даў магчымасць сур'ёзна рушыць наперад у падрыхтоўцы дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым заявіў дырэктар дэпартамента развіцця інтэграцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Спаскі 28 кастрычніка ў Маскве на экспертна-медыйным форуме-семінары "Інфармацыйны вобраз Саюзнай дзяржавы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Спаскі адзначыў, што канчатковы дагавор будзе гатовы ў сярэдзіне наступнага года. "Гэта будзе ўнікальны дакумент, - сказаў ён. - Еўразійскі эканамічны саюз дасць сур'ёзныя эканамічныя прэферэнцыі ўсім удзельнікам гэтага праекта".

Прадстаўнік ЕЭК адзначыў, што па даручэнню прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Казахстана камісія прааналізавала стан гандлю паміж трыма краінамі і выявіла некалькі соцень бар'ераў у гандлёва-эканамічных адносінах. Ён нагадаў, што прэзідэнты паставілі задачу ліквідаваць усе гэтыя бар'еры да 1 студзеня 2015 года.

"Беларускі бок займае актыўныя пазіцыі ў пытаннях ліквідацыі бар'ераў у рамках Мытнага саюза", - сказаў Віктар Спаскі. Ён дадаў, што зняцце бар'ераў дасць магчымасць значна павысіць канкурэнтаздольнасць краін - удзельніц МС адносна дзяржаў, якія не ўваходзяць у саюз.

У якасці адной з выгад удзелу ў Мытным саюзе Віктар Спаскі, у прыватнасці, назваў адзіную тарыфную палітыку. Паводле яго слоў, яна дала магчымасць пераключыць частку азіяцкіх грузаў, якія накіроўваюцца ў Еўропу, з Украіны на Беларусь. У мінулым годзе транзіт праз Беларусь павялічыўся на 11,7 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі