Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліп 2019

Важная роля Беларусі ва ўмацаванні бяспекі адзначана на сустрэчы Руху недалучэння

Важная роля Беларусі ва ўмацаванні бяспекі адзначана на сустрэчы Руху недалучэння
Валянцін Рыбакоў. Фота МЗС

22 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Важная роля Беларусі ў садзейнічанні пашырэнню міру і бяспекі ў рэгіёне адзначана на міністэрскай сустрэчы Каардынацыйнага бюро Руху недалучэння, якая была арганізавана венесуэльскім старшынствам 18-21 ліпеня ў Каракасе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў выступіў на пленарнай дыскусіі міністэрскай сустрэчы, прадставіўшы пазіцыю краіны па перспектывах супрацоўніцтва дзяржаў як унутры Руху недалучэння, так і ў кантэксце сумеснага рэагавання на знешнія выклікі і пагрозы. Беларусь таксама зрабіла заяву ад імя еўрапейскай рэгіянальнай групы ў складзе бюро міністэрскай сустрэчы, падкрэсліўшы важную ролю краіны ў садзейнічанні пашырэнню міру і бяспекі ў рэгіёне.

На палях пасяджэння адбыліся двухбаковыя сустрэчы Валянціна Рыбакова з дэлегацыямі шэрага дзяржаў і высокімі прадстаўнікамі прымаючага боку. Пасля завяршэння сустрэчы дзяржавамі быў прыняты падагульняючы дакумент, а таксама дэкларацыя ў падтрымку норм і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН.

Рух недалучэння - міжнароднае палітычнае аб'яднанне, якое налічвае 120 дзяржаў-удзельніц, створанае на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках і сумеснага процідзеяння на міжнароднай арэне аднабаковым падыходам у адносінах да краін, якія сталі на шлях развіцця. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам руху з 1998 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі