У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2016

Вашчанка: Беларусь пры неабходнасці гатова падзяліцца вопытам пераадолення наступстваў радыяцыйных аварый

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пры неабходнасці гатова падзяліцца сваім вопытам па пераадоленні наступстваў радыяцыйных аварый. Аб гэтым заявіў сёння міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка на міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь, Расія, Украіна сумесна з установамі ў сістэме ПРААН набылі ўнікальныя веды і вопыт у пытаннях пераадолення наступстваў радыяцыйных аварый. Распрацаваны паспяховыя практыкі па забеспячэнні пераходу ад аднаўлення да развіцця, - адзначыў Уладзімір Вашчанка. - Беларусь пры неабходнасці гатова падзяліцца гэтым каштоўным вопытам з іншымі дзяржавамі".

Міністр дадаў, што цяпер у аснову дзяржаўнай палітыкі Беларусі па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС закладзены пераход ад пасляаварыйных і рэабілітацыйных мерапрыемстваў да развіцця сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу пацярпелых раёнаў. Для гэтага, паводле яго слоў, рэалізуюцца спецыяльныя праекты па ўкараненні сучасных тэхналогій, мадэрнізацыі і перааснашчэнні вытворчасцей, а таксама па іх стварэнні.

"Рэалізацыя такіх праектаў будзе садзейнічаць рэальнаму эканамічнаму развіццю пацярпелых раёнаў, стварэнню дадатковых рабочых месц, замацаванню маладых спецыялістаў, павышэнню якасці жыцця людзей", - падкрэсліў кіраўнік МНС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі