Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Сак 2025

Вальфовіч: ракетны комплекс "Арэшнік" - гэта прадукт Саюзнай дзяржавы

Вальфовіч: ракетны комплекс

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ракетны комплекс сярэдняй далёкасці "Арэшнік" з'яўляецца прадуктам Саюзнай дзяржавы, і яго размяшчэнне ў Беларусі прадугледжана прынятым нядаўна дагаворам аб гарантыях бяспекі ў рамках СД. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік Савета бяспекі падкрэсліў, што, акрамя ўзмацнення сумесных мер рэагавання на погрозы звонку, дакументам прадугледжаны пытанні прымянення і размяшчэння тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. "Хацеў бы сказаць, што гэта такі першы і адзіны выпадак, калі Расійская Федэрацыя размясціла тактычную ядзерную зброю, ды і наогул ядзерную зброю на тэрыторыі другой дзяржавы. Гэта аб чым сведчыць? Аб даверы, напэўна, з боку Расійскай Федэрацыі, узаемнай павазе да Рэспублікі Беларусь, паколькі прыняты такі крок, і разуменні Расіяй той сітуацыі, ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца вакол нашых дзяржаў, каб прадухіліць гэтыя выклікі і пагрозы", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Дагавор, паводле яго слоў, таксама разглядае рэалізацыю рашэння, якое было прынята прэзідэнтамі Беларусі і Расіі ў канцы мінулага года адносна размяшчэння на тэрыторыі нашай краіны ракетнага комплексу сярэдняй далёкасці "Арэшнік". "Гэты ракетны комплекс - гэта як бы прадукт Саюзнай дзяржавы, таму што база, машына асноўная, вырабляецца на прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу ў Рэспубліцы Беларусь, а ўжо сродкі паражэння, ракеты вырабляюцца ў Расійскай Федэрацыі. І мы завяршаем выраб неабходнай колькасці гэтых машын, якія ўжо ў бліжэйшы час будуць перададзены Расійскай Федэрацыі для таго, каб на іх устанавіць сродкі паражэння. Падрыхтаваны ўжо месцы для размяшчэння гэтага ракетнага комплексу. Хоць ён і мабільны, але ўсё роўна прадугледжаны месцы. Мы захавалі гэта яшчэ з часоў Савецкага Саюза. Аб гэтым гаварыў і наш Прэзідэнт. Думаю, да канца года мы ўсё ж такі выканаем тыя даручэнні двух прэзідэнтаў, якія яны паставілі перад намі", - адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі