Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліп 2019

Урад Беларусі прапануе Сусветнаму банку ўзгадніць дарожную карту рэформ у верасні

Урад Беларусі прапануе Сусветнаму банку ўзгадніць дарожную карту рэформ у верасні
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прапануе Сусветнаму банку завяршыць узгадненне дарожнай карты рэформ у верасні 2019 года. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка на чале з рэгіянальным дырэктарам СБ па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, па нашай дарожнай карце павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі засталося не так шмат рознагалоссяў. Прапаную пачынаць працаваць па кожнай старонцы дарожнай карты, і калі агульныя фармулёўкі і рашэнні зразумелыя, каб усё было ўзгоднена. Ёсць прапанова, каб у верасні бягучага года мы гэту работу завяршылі", - адзначыў Аляксандр Турчын.

У першага віцэ-прэм'ера 18 ліпеня адбылося чарговае абмеркаванне ўсіх аспектаў дарожнай карты. "У прынцыпе практычна па ўсіх пытаннях, мы лічым, агульныя рашэнні знойдзены", - сказаў ён.

"Калі застануцца нейкія пытанні, па якіх мы не знойдзем кампрамісу (але, на мой погляд, такіх пытанняў быць не павінна), мы іх пакінем для вырашэння на самым высокім узроўні", - дадаў Аляксандр Турчын.

Сату Кахканен у сваю чаргу адзначыла, што рада магчымасці правесці сустрэчу і абмеркаваць ва ўрадзе падрыхтоўку дакумента. Паводле яе ацэнкі, засталося не так шмат пытанняў, якія выклікалі б нязгоду паміж бакамі, але гэта важныя моманты, іх трэба абмеркаваць.

Па выніках перагавораў бакі пацвердзілі, што ўзгадніць дарожную карту плануецца ў верасні, а далейшая падрыхтоўка да падпісання будзе ісці да канца года.

Як паведамлялася, урад і Сусветны банк пачалі працаваць над дарожнай картай рэформ у студзені 2019 года. Раней у інтэрв'ю БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер тлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўных напрамкаў: дзяржаўныя расходы, энергетычная галіна, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэма сацыяльнай абароны і забеспячэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі