Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Май 2020

Улаховіч: 2020 год паказвае ключавую каштоўнасць харчовай бяспекі

Улаховіч: 2020 год паказвае ключавую каштоўнасць харчовай бяспекі
Уладзімір Улаховіч. Фота з архiва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Існуючая ў 2020 годзе сітуацыя паказвае ключавую каштоўнасць харчовай бяспекі. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч у час чарговага пасяджэння сумеснага праекта БІСД і БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" - "Харчовая бяспека".

Эксперты вярнуліся да заявы выканаўчага дырэктара Сусветнай харчовай праграмы (СХП) ААН Дэвіда Бізлі. Выступаючы ў красавіку на віртуальным пасяджэнні Савета Бяспекі арганізацыі, ён перасцярог, што чалавецтва можа сутыкнуцца з голадам біблейскага маштабу з-за пандэміі каранавіруса, калі своечасова не будуць прыняты меры для харчовай бяспекі. "Цяперашняя сітуацыя змяніла фокус і разуменне, што такое харчовая бяспека. Яна паказала, што гэта каштоўнасць - адна з ключавых для дзяржавы. Фактычна гэта рэйтынг канкурэнтаздольнасці дзяржавы сёння. Беларусь у гэтым плане выглядае вельмі дастойна", - падкрэсліў Уладзімір Улаховіч.

Ён лічыць, што прагнозныя паказчыкі па экспарце ў гэтым годзе Беларусь выканае. "Паколькі ёсць вялікая патрэбнасць у прадуктах харчавання. Але пры гэтым трэба разумець, што ў цэлым рэцэсія, эканамічны спад будуць уплываць і на гандлёвыя адносіны з пункту гледжання прыцягнення фінансавых сродкаў, новых тэхналогій, інвестпраектаў", - адзначыў старшыня БелГПП. Над гэтай праблемай трэба будзе папрацаваць з пазіцыі дзяржрэгулявання, доўгатэрміновага планавання, захавання натуральных рэсурсаў. "Гэта таксама мае дачыненне да экспарту. Паколькі экспарт сёння - гэта не толькі вырабленая прадукцыя, гэта глыбіня вытворчага працэсу, незалежнасць кармавой базы, генетычных матэрыялаў", - растлумачыў Уладзімір Улаховіч.

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў праінфармаваў, што за першы квартал бягучага года Беларусь экспартавала харчавання на $1,4 млрд, што на 9,8 працэнта больш, чым у студзені - сакавіку 2019 года. "За год у краіне атрымліваюць арыенціровачна 7,4 млн т малака, з якіх 60 працэнтаў мы экспартуем. Мяса - 1,2 млн т, з якіх 30 працэнтаў - наш экспартны патэнцыял. Экспарт прадукцыі раслінаводства складае каля $500 млн і штогод расце. Малочная група - $2,2 млрд. У мінулым годзе мы практычна падышлі да $1 млрд экспарту па мясе. У бягучым годзе адзначаем станоўчы трэнд з экспартам харчавання", - расказаў ён.

Пры гэтым Беларусь больш як на 80 працэнтаў забяспечвае прадуктамі харчавання сябе. Астатнія 20 працэнтаў - тавары так званага крытычнага імпарту: цытрусавыя, кава, чай і г.д. "Але што датычыцца асноўных відаў прадукцыі, гэта мясная, малочная, хлебабулачная група, то тут мы цалкам сябе забяспечваем. У гандлёвых сетках гэтыя тавары практычна на 99,9 працэнта менавіта айчыннай вытворчасці", - заўважыў Аляксей Багданаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі