Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2014

Уладзімір Сямашка: Беларусь наблізілася да вядучых краін па зніжэнні энергаёмістасці ВУП

Уладзімір Сямашка: Беларусь наблізілася да вядучых краін па зніжэнні энергаёмістасці ВУП

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па зніжэнні энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту Беларусь наблізілася да вядучых краін. Гэты факт адзначыў 12 лютага першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на калегіі Дзяржстандарта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць сістэма па зніжэнні энергаёмістасці ВУП, якая ўжо прынесла значныя вынікі", - сказаў першы віцэ-прэм'ер. У пацвярджэнне гэтага ён прывёў некаторыя лічбы. У прыватнасці, Уладзімір Сямашка адзначыў, што да развалу Савецкага Саюза Беларусь мела паказчык, роўны 690 кг нафтавага эквіваленту на $1 тыс. ВУП. Гэты паказчык, сказаў першы віцэ-прэм'ер, сведчыць не проста аб рабоце па энергаэфектыўнасці, а ўвогуле аб эканамічным, навуковым, тэхнічным развіцці дзяржавы. Чым ён вышэйшы - тым горш.

"Было 690 кг, па факце 2012 года магу далажыць, у нас стала 240 кг (нафтавага эквіваленту на $1 тыс. ВУП. - Заўвага БЕЛТА), гэта значыць у 2,9 раза менш", - канстатаваў першы віцэ-прэм'ер. Для параўнання: у Расіі гэты паказчык знізіўся з 580 кг нафтавага эквіваленту на $1 тыс. ВУП да 460 кг, ва Украіне - з 560 кг да 490 кг. "У іх 27-30 працэнтаў, у нас - 290 працэнтаў, - падкрэсліў Уладзімір Сямашка. - Гэта сведчыць аб тым, што ў нас ёсць сістэма, і яна працуе".

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, такім чынам, Беларусь наблізілася да вядучых краін па зніжэнні энергаёмістасці ВУП. Напрыклад, у Канадзе гэты паказчык складае 210 кг нафтавага эквіваленту на $1 тыс. ВУП, у Фінляндыі - 200 кг. "Пры гэтым у Бельгіі, Германіі энергаёмістасць ВУП складае 150-160 кг, значыць, нам яшчэ ёсць куды рухацца", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі