У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Жнв 2019

У Мінэнерга расказалі аб ходзе будаўніцтва БелАЭС

У Мінэнерга расказалі аб ходзе будаўніцтва БелАЭС
Фота з архіву

22 жніўня, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк расказаў сёння журналістам аб ходзе будаўніцтва Беларускай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць перыяд пасля падключэння ядзернай устаноўкі, калі набіраецца паступова магутнасць і праводзяцца даследаванні. Уводам у эксплуатацыю атамнай станцыі лічыцца этап пасля завяршэння доследна-прамысловай эксплуатацыі, правядзення ўсяго цыкла работ, уключаючы выхад на намінальную магутнасць. Плануецца, што па першым энергаблоку гэта работа будзе цалкам завершана ў наступным годзе, - сказаў Міхаіл Міхадзюк. - Наш абавязак сёння - не дапусціць спешкі, якая паўплывала б на бяспеку ў будучым. Ёсць строгі рэгламент па кожным напрамку, па кожным тэхналагічным ланцужку. Перш чым выходзіць на выпрабаванні нейкага тэхналагічнага ланцужка, наш персанал яго адпрацоўвае на трэнажоры. Сёння наш эксплуатацыйны персанал працуе ўжо кругласутачна, як на дзеючай станцыі, і праводзіць пусканаладачныя работы разам з нашым генпадрадчыкам".

Будаўніча-мантажныя работы вядуцца на ўсіх аб'ектах і збудаваннях першага і другога энергаблокаў Беларускай АЭС. Цяпер задзейнічаны 35 субпадрадных арганізацый: 21 беларуская і 14 расійскіх. Колькасць будаўнічага і мантажнага персаналу складае каля 6 тыс. чалавек. Усяго па аб'екце з пачатку будаўніцтва ўкладзена 1,17 млн куб.м бетону (з улікам падбетонак), што складае 99 працэнтаў ад прадугледжанага праектнай дакументацыяй аб'ёму, зманціравана 158,8 тыс. т арматуры (99,5 працэнта ад агульнага аб'ёму).

Будаўніцтва першага энергаблока Беларускай АЭС знаходзіцца на этапе завяршэння агульнабудаўнічых работ, актыўна вядуцца пусканаладачныя работы. На другім энергаблоку вядзецца мантаж асноўнага і тэхналагічнага абсталявання.

У бліжэйшы час на БелАЭС пачнуцца гідравыпрабаванні. "Далей выходзім на этап халоднай і гарачай абкаткі, зробім рэвізію пасля гэтых абкатак і пойдзем на фізічны пуск", - дадаў намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс