У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Май 2018

У Беларусі маюць намер да канца года максімальна задзейнічаць патэнцыял рэгіянальных груп па МУР

У Беларусі маюць намер да канца года максімальна задзейнічаць патэнцыял рэгіянальных груп па МУР

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі маюць намер да канца года максімальна задзейнічаць патэнцыял рэгіянальных груп па дасягненні МУР. Аб гэтым заявіла нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна сёння на сустрэчы з новым пастаянным каардынатарам ААН, пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што вынікі рэалізацыі першых праграм па дасягненні МУР уражваюць. Удалося рэалізаваць усе планы. Нацыянальны каардынатар расказала аб асноўных напрамках далейшай работы, у тым ліку аб намеры ад нацыянальнага ўзроўню перайсці на рэгіянальны. Размова ідзе аб узмацненні рэгіянальных груп, іх патэнцыялу, больш увагі будзе ўдзяляцца інфармацыйнай рабоце з моладдзю і дзецьмі. "Гэтыя напрамкі да канца года мы хацелі б адпрацаваць максімальна", - сказала яна.

Віцэ-спікер дадала, што "ёсць задумы зрабіць вялікую нацыянальную асамблею, нацыянальны форум па дасягненні МУР, дзе значную ролю адыгрываюць Савет Рэспублікі, Савет па ўстойлівым развіцці і партнёрская група, якая вельмі актыўна ўключылася ў работу". Мерапрыемствы праводзяцца сумеснымі намаганнямі, каб ніхто не заставаўся ўбаку.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі звярнула ўвагу, што беларускі бок разлічвае на новыя ідэі і падтрымку ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця з боку ААН/ПРААН. Іаана Казана-Вішнявецкі ў сваю чаргу адзначыла значныя поспехі Беларусі ў рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця. ААН арыентавана на дэталёвае супрацоўніцтва, вырашэнне канкрэтных задач. У час сустрэчы бакі абмеркавалі планы па развіцці супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс