Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Лют 2016

Цуй Цымін: Умацаванне культурных сувязей садзейнічае развіццю ўсяго комплексу двухбаковых адносін

Цуй Цымін: Умацаванне культурных сувязей садзейнічае развіццю ўсяго комплексу двухбаковых адносін

22 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Умацаванне культурнага супрацоўніцтва садзейнічае развіццю ўсяго комплексу двухбаковых адносін, адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, выступаючы 22 лютага на канцэрце з нагоды кітайскага Свята ліхтароў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліў, што гэта свята з'яўляецца традыцыйным і шырока адзначаецца ў Кітаі. Цяпер, калі беларуска-кітайскія адносіны развіваюцца больш актыўна, у Беларусі ўсё больш даведваюцца аб традыцыях Паднябеснай. І мерапрыемства з'яўляецца пацвярджэннем гэтага.

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка таксама сказаў аб важнасці развіцця кантактаў паміж Беларуссю і Кітаем ва ўсіх сферах, у тым ліку ў культуры і адукацыі. Паводле яго слоў, у БДУ цяпер вучацца каля 800 кітайскіх студэнтаў.

Цуй Цымін: Умацаванне культурных сувязей садзейнічае развіццю ўсяго комплексу двухбаковых адносінНа канцэрце выступілі беларускія і кітайскія студэнты і навучэнцы з ВНУ і школ, дзе вывучаецца кітайская мова. У іх выкананні гучалі нацыянальныя і сучасныя кітайскія песні, апладысментамі сустракаліся і танцавальныя нумары.

Арганізатарам Свята ліхтароў, якое прайшло ў ліцэі БДУ, выступіў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ пры падтрымцы пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі.Цуй Цымін: Умацаванне культурных сувязей садзейнічае развіццю ўсяго комплексу двухбаковых адносінЦуй Цымін: Умацаванне культурных сувязей садзейнічае развіццю ўсяго комплексу двухбаковых адносін

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі