У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Чэр 2015

Цуй Цымін: Развіццё адносін з Беларуссю з'яўляецца паслядоўным палітычным курсам кітайскага ўрада

Цуй Цымін: Развіццё адносін з Беларуссю з'яўляецца паслядоўным палітычным курсам кітайскага ўрада

4 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Бесперапыннае развіццё адносін з Беларуссю з'яўляецца паслядоўным палітычным курсам кітайскага ўрада. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін 4 чэрвеня на мерапрыемстве, прысвечаным паспяховаму дзяржаўнаму візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням і супрацоўніцтву кітайскага і беларускага бакоў у ходзе візіту 10-12 мая дасягнуты значныя вынікі. На яго думку, візіт мае вялікае значэнне для пашырэння кітайска-беларускіх адносін, паглыблення супрацоўніцтва ў розных сферах.

Цуй Цымін таксама сказаў, што падтрымка і садзейнічанне беларускага боку сталі перадумовай паспяховага візіту, і кітайскі бок высока гэта цэніць.

Пасол акцэнтаваў увагу на важнасці праведзеных перагавораў паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. "Гэта яшчэ больш паглыбіла кантакты, умацавала ўзаемадавер'е ў палітыцы і стратэгіі. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў сумесна падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, сумесную дэкларацыю аб далейшым развіцці і паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, што вызначыла напрамкі развіцця кітайска-беларускіх адносін. Акрамя таго, прэзідэнты сумесна старшынствавалі на беларуска-кітайскім міжрэгіянальным бізнес-форуме, наведалі Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, сустрэліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Пасол КНР запэўніў, што кітайскі бок мае намер сумесна з беларускім ажыццяўляць усе дамоўленасці, дасягнутыя на вышэйшым узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс