Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Сак 2017

Цуй Цымін: Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю мае асаблівае значэнне для Кітая

Цуй Цымін: Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю мае асаблівае значэнне для Кітая

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю мае асаблівае значэнне для Кітая. Аб гэтым заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін у час навукова-практычнай канферэнцыі "25 гадоў дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай: вынікі і перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу 25 гадоў супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі развіваецца ва ўсіх галінах, у тым ліку ў сферы навукі і тэхнікі. Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва мае асаблівае значэнне для развіцця нашых адносін", - сказаў Цуй Цымін.

Ён адзначыў, што ўзровень двухбаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая істотна павысіўся. У якасці прыкладу Цуй Цымін прывёў будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Дыпламат выказаў удзячнасць прадстаўнікам навуковых і адукацыйных колаў за садзейнічанне ў развіцці кітайска-беларускага супрацоўніцтва. "Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая бесперапынна развіваецца. Вучоныя дзвюх краін дасягаюць вялікіх поспехаў у сферах навукі і тэхнікі. Спадзяюся, што яны прадоўжаць абменьвацца вопытам", - дадаў ён.

Беларусь і Кітай устанавілі дыпламатычныя адносіны 20 студзеня 1992 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі