Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Ліс 2012

Цім МакІнтош: Беларусь можа быць паспяховым партнёрам для еўрапейскіх інвестараў

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа быць паспяховым партнёрам для еўрапейскіх інвестараў. Такі пункт гледжання выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА прадстаўнік брытанскай інвестыцыйнай кампаніі Nova International Management Цім МакІнтош, які прыме ўдзел у VII Беларускім інвестыцыйным форуме і мае намер ажыццявіць у Беларусі шэраг інвестпраектаў.

У час Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Мінску 16 лістапада плануецца падпісаць афіцыйнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж прадстаўнікамі Culligan, брытанскай інвестыцыйнай кампаніі Nova International Management і беларускімі партнёрамі. Праект накіраваны на арганізацыю на тэрыторыі Беларусі вытворчасці абсталявання для ачысткі вады для патрэб медыцыны, прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

"Сумеснымі праектамі мы маем намер паказаць, што Беларусь можа быць паспяховым партнёрам для еўрапейскіх інвестараў, - адзначыў брытанскі бізнесмен. - Я вельмі ганаруся і рады, што наша кампанія мае магчымасць прымаць удзел у рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў Беларусі. Ключавым момантам у рашэнні інвесціраваць у сферу водаачысткі ў Беларусі стаў той факт, што такая прэстыжная міжнародная кампанія, як Culligan, выбрала менавіта Беларусь у якасці партнёра для праекта па арганізацыі вытворчасці сваёй прадукцыі. Гэта паказвае іх пазітыўнае стаўленне да магчымасці вядзення бізнесу ў вашай краіне. Хоць Culligan працуе па ўсім свеце, вытворчасць у іх наладжана ўсяго ў некалькіх краінах, і цяпер Беларусь будзе ў іх ліку".

На думку Ціма Макінтоша, наступны важны крок - знайсці поўнае ўзаемазуменне па ўсіх пытаннях супрацоўніцтва з мясцовымі органамі ўлады, міністэрствамі і дзяржаўнымі органамі, каб забяспечыць паспяховае развіццё інвестыцыйнага праекта. "Гэты прыклад дапаможа ў далейшым выбудоўваць добрыя дзелавыя адносіны і дасць магчымасць паказаць іншым еўрапейскім інвестарам, што Беларусь можа быць паспяховым партнёрам па рэалізацыі праектаў у розных галінах эканомікі", - лічыць брытанскі бізнесмен.

Цім МакІнтош паабяцаў, што кампанія Nova International Management LTD будзе ўважліва назіраць за развіццём свайго першага такога маштабнага інвестыцыйнага праекта ў Беларусі, які рэалізуецца ад імя інвестыцыйнага падраздзялення United Investment Corporation, і шукаць новыя магчымасці для супрацоўніцтва ў бліжэйшым будучым.

Цім МакІнтош - бізнесмен, прадстаўнік новай інвестыцыйнай кампаніі Nova International Management, кіраўнік кампаніі Anglo Belarus Corporation LLP, а таксама алімпійскі аташэ беларускай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях у Лондане. Ён актыўна прыцягвае інвестыцыі ў Беларусь і ўкладвае сам. У прыватнасці, ён стаў адным з інвестараў праекта па адкрыццю ў Беларусі вытворчасці водаачышчальнага абсталявання кампаніі Culligan.

Брытанскі бізнесмен займаецца рознымі напрамкамі бізнесу, і ў яго далейшыя планы ўваходзіць ажыццяўленне ў Беларусі праектаў у іншых галінах. "Мы шукаем магчымасці ажыццяўлення ўнікальных праектаў, якія дапамаглі б змяніць успрыманне Беларусі за мяжой. Але пакуль што мы будзем факусіраваць увагу на адным праекце, а затым паступова падключаць і іншыя", - сказаў Цім МакІнтош.

Міжнародная транснацыянальная карпарацыя Culligan International з'яўляецца сусветным лідарам у распрацоўцы, вытворчасці і абслугоўванні абсталявання для ачысткі вады і працуе больш як у 100 краінах свету. У сусветным абароце адпаведнай прадукцыі доля абсталявання Culligan ацэньваецца ў 42 працэнты рынку - гэта абсталяванне для ачысткі вады ў сферах экалогіі, электронікі, харчовай прамысловасці, спорту, энергетыкі, медыцыны, а таксама абсталяванне для муніцыпалітэтаў і ЖКГ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі