Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Jan 2017

Цэхмейстэр: Увядзенне бязвізавага рэжыму пасадзейнічае развіццю спартыўнага турызму

Цэхмейстэр: Увядзенне бязвізавага рэжыму пасадзейнічае развіццю спартыўнага турызму

9 студзеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Устанаўленне бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў пасадзейнічае развіццю спартыўнага і дзелавога турызму. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый (РСТА) Валянцін Цэхмейстэр.

"Беларусь шырока рэкламуе свае магчымасці ў арганізацыі розных спартыўных спаборніцтваў, у гэтым напрамку вядзецца мэтанакіраваная работа, пададзены адпаведныя заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў. Часта праблемы, звязаныя з візавымі момантамі, ствараюць перашкоды для балельшчыкаў. Але дзякуючы гэтаму рашэнню мы можам убачыць істотнае павелічэнне колькасці турыстаў, якія прыязджаюць менавіта на спартыўныя спаборніцтвы", - адзначыў Валянцін Цэхмейстэр.

Таксама, на думку Валянціна Цэхмейстэра, магчымасцямі бязвізавага ўезду могуць скарыстацца турысты, якія адпраўляюцца за мяжу на дзелавыя мерапрыемствы і транзітам наведваюць Беларусь. "Яны будуць мець магчымасць затрымацца ў Беларусі, азнаёміцца з сэрвісам, гасціннасцю і потым, магчыма, ужо мэтанакіравана прылятаць на адпачынак у нашу краіну", - растлумачыў ён.

Пры гэтым Валянцін Цэхмейстэр адзначыў, што на імгненнае павелічэнне колькасці турыстаў разлічваць не даводзіцца перш за ўсё таму, што патрэбны час на распаўсюджванне інфармацыі. "Але захад зроблены, і мы гэтаму рады", - сказаў дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі