Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Ліс 2015

Цэхмейстэр: Альтэрнатывай Егіпту для беларусаў могуць стаць Турцыя, Кіпр або Тайланд

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Альтэрнатывай Егіпту для беларусаў могуць стаць Турцыя, Кіпр або Тайланд. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Беларусі Валянцін Цэхмейстэр.

Пры гэтым Валянцін Цэхмейстэр звярнуў увагу, што з улікам суадносін цаны і якасці адпачынку Егіпет для беларусаў з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. Аднак у цяперашняй сітуацыі, калі вылеты з Масквы прыпынены, кампаніі арыентуюць беларусаў на іншыя напрамкі. "Магчыма, у іншых краінах цяпер не такія камфортныя ўмовы, як у Егіпце, з верасня па май якраз самы запатрабаваны перыяд для адпачынку ў гэтай краіне. Што датычыцца магчымых даплат пры замене тура, то тут трэба разглядаць канкрэтны тур і канкрэтную краіну. Хутчэй за ўсё, выбар іншай краіны цяпер лепшы варыянт, чым поўная адмова ад адпачынку", - лічыць эксперт.

Што датычыцца вяртання грошай пры адмове ад тура, то дырэктар РСТА звярнуў увагу, што згодна з дзеючым заканадаўствам аб абароне правоў спажыўца і аб турызме кампаніі павінны разглядаць прэтэнзіі спажыўца аб вяртанні грошай за выключэннм фактычна панесеных і дакументальна пацверджаных расходаў на арганізацыю падарожжа канкрэтнага турыста пры скасаванні дагаворных абавязацельстваў бакоў. "Гэта звычайна затраты на арганізацыю падарожжа: грошы на браніраванне гасцініц, тэлефонныя перагаворы, расходы на паперу пры друкаванні дагавораў і г.д. Сітуацыя ўскладняецца тым, што беларускі турыст складае дагавор з турагентам. Той у сваю чаргу звязаны дагаворнымі адносінамі з расійскім тураператарам, а тураператар кантактуе з трэцім бокам - арганізатарамі адпачынку ў Егіпце", - растлумачыў ён.

У цэлым Валянцінаў Цэхмейстэр лічыць, што цяперашнюю сітуацыю можна ацэньваць "са стрыманым аптымізмам". "Вельмі многае будзе залежаць ад вынікаў расследавання катастрофы А321. Калі эксперты назавуць прычыну крушэння - тэхнічныя непаладкі або іншы варыянт, тады і можна будзе прагназаваць, якія наступствы ў перспектыве будуць для турыстычнага рынку", - лічыць ён.

Паводле слоў дырэктара РСТА, у няпростым становішчы цяпер турысты, якія забраніравалі адпачынак у Егіпце на навагоднія святы з вылетам з Масквы. "З улікам ранняга браніравання цэны на такія пуцёўкі маглі здавацца вельмі прывабнымі. Цяпер іх адпачынак аказаўся "замарожаны" і залежыць ад таго, як будуць далей развівацца падзеі", - дадаў ён.

Расія 6 лістапада спыніла ўсе рэйсы ў Егіпет да высвятлення прычын авіякатастрофы самалёта А321. Створаны аператыўны штаб па вывазе з гэтай краіны расійскіх турыстаў.

МЗС рэкамендаваў беларускім грамадзянам адмяніць у бліжэйшы час паездкі ў Егіпет з турыстычнымі мэтамі. Адначасова МЗС адзначыў захаванне кантралюемай і ў цэлым бяспечнай сітуацыі ў Егіпце, уключаючы сталіцу дзяржавы Каір, для знаходжання з дзелавымі і іншымі мэтамі.

Самалёт A321 расійскай авіякампаніі "Кагалымавія", які выконваў рэйс 9268 Шарм-эль-Шэйх - Санкт-Пецярбург, пацярпеў катастрофу 31 кастрычніка на Сінайскім паўвостраве. Загінулі 217 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Большасць пасажыраў былі расіянамі. На борце таксама знаходзіліся чацвёра грамадзян Украіны і адзін беларус.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі