У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліп 2016

Цэнтр вывучэння Халакосту прапануецца стварыць у Беларусі

Цэнтр вывучэння Халакосту прапануецца стварыць у Беларусі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр вывучэння Халакосту прапануецца стварыць у Беларусі. Такую прапанову агучыла сёння часовы павераны ў справах пасольства Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў на прэс-канферэнцыі з нагоды 75-годдзя ўтварэння Мінскага гета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, і гісторыя праведнікаў, і жыццё яўрэйскага насельніцтва да пачатку вайны, і тая трагедыя, якая адбылася тут, служаць перадумовамі, каб тэма Халакосту вывучалася ў Беларусі, каб тут былі падрыхтаваны дастойныя спецыялісты. Ізраіль прыкладзе ўсе намаганні, каб пасадзейнічаць стварэнню такога цэнтра", - сказала Юлія Рачынскі-Співакоў.

Паводле яе слоў, ізраільскія школьнікі і студэнты, якім цікава гісторыя Халакосту, маглі б прыязджаць у Беларусь. Цяпер моладзь Ізраіля з адукацыйнымі паездкамі накіроўваецца ў Польшчу і Германію.

Пытанне стварэння цэнтра ў Беларусі абмяркоўвалася з прадстаўнікамі Гістарычнай майстэрні, якім цікавы такі праект. На думку Юліі Рачынскі-Співакоў, партнёрамі такіх праектаў могуць быць Міністэрства адукацыі і Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Яна падкрэсліла, што ў Беларусі ёсць знакавыя месцы, якія трэба ўключыць у адукацыйныя праграмы для ізраільскіх школьнікаў і студэнтаў. У прыватнасці, яна выказала надзею, што такім аб'ектам стане мемарыяльны комплекс "Трасцянец".

Прэс-канферэнцыя і круглы стол, прысвечаныя 75-годдзю са дня стварэння Мінскага гета, адбыліся сёння ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску