Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Крс 2022

"Трэба ратаваць гэтыя землі цяпер". Лукашэнка запатрабаваў больш сур'ёзна займацца меліярацыяй


29 красавіка, Чачэрск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Чачэрскі раён запатрабаваў ад адказных службовых асоб больш сур'ёзна займацца пытаннямі меліярацыі зямель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта дзяржаўнае пытанне. Дарогі, меліярацыя, урадлівасць зямель - гэта наша пытанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівыя даручэнні па гэтым пытанні Прэзідэнт даў намесніку прэм'ер-міністра Леаніду Зайцу: "Вазьмі - палятай, калі пасеюць. Ты паглядзіш, колькі бязладнасці. Трэба ратаваць гэтыя землі цяпер".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што кожны год трэба меліяраваць 200 тыс. га зямель і шукаць на гэта сродкі з розных крыніц - чаго б гэта ні каштавала. "Гэта для мяне важнейшае пытанне", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі